«Сонечная цеплыня дрэва»: у Любані прайшло свята-конкурс майстроў драўлянай манументальнай скульптуры

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

ХVІІ абласное свята-конкурс майстроў драўлянай манументальнай скульптуры «Сонечная цеплыня дрэва» прайшло ў Любані на мінулым тыдні. У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел 12 майстроў з    г. Мінска, Мінскай і Гомельскай абласцей. Кожны з іх на працягу дзесяці дзён павінен быў вырабіць драўляную скульптуру, выкарыстоўваючы розныя тэхналагічныя прыёмы мастацкай апрацоўкі драўніны.

Тэматыка мерапрыемства была даволі шырокай — ад вобразаў мясцовых казак да партрэтаў знакамітых ураджэнцаў і жыхароў Любаншчыны. Пасля гэтыя драўляныя скульптуры ўпрыгожаць тэрыторыю горада Любань.

Абласное свята-конкурс драўлянай манументальнай скульптуры «Сонечная цеплыня дрэва» праводзіцца штогод з 2002 года і вандруе па рэгіёнах Мінскай вобласці. За 16 гадоў яно адбылося ў Смалявіцкім, Крупскім, Валожынскім, Старадарожскім, Вілейскім, Барысаўскім, Мала-дзечанскім, Стаўбцоўскім, Слуцкім, Мінскім, Мядзельскім і Клецкім раёнах. Адна з яго галоўных мэт — захаванне традыцыі вырабу драўлянай скульптуры і яе развіццё на новым узроўні. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Мінаблвыканкам і Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці. Падчас падвядзення вынікаў мерапрыемства творчая эстафета конкурсу «Сонечная цеплыня дрэва» ва ўрачыстай абстаноўцы была ўручана прадстаўнікам Нясвіжчыны.

У наступным, 2019, годзе Нясвіжскі раён  будзе сустракаць майстроў драўлянай манументальнай скульптуры з розных рэгіёнаў краіны.

На фота: эстафету конкурсу «Сонечная цеплыня дрэва» намесніку старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандру Балцянкову ўручае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама Васіль Каткавец.

Наталля ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.