У Нясвіжы адбылася ўрачыстасць з нагоды святкавання 425-годдзя з дня пабудовы касцёла Божага цела

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  • 4
  •  
  •  
  •  

Сёння пры вялікім сцячэнні вернікаў і гасцей адбылася ўрачыстасцьз нагоды святкавання 425-годдзя з дня пабудовы ў Нясвіжы касцёла Божага цела. Яе ўзначаліў Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Прысутнічалі таксама святары, якія раней служылі ў гэтым храме, і пробашчы іншых касцёлаў Нясвіжчыны і не толькі.

Пачэснымі гасцямі святочнай імшы сталі таксама першы дарадца амбасады Рэспублікі Польшча ў Мінску Марцін Вайцяхоўскі і князі Мікалай і Мацей Радзівілы. Іх продак  — Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка — стаў натхняльнікам і фундатарам пабудовы гэтага знакамітага храма, даверыўшы яго праект італьянскаму архітэктару езуіту Яну Марыі Бернардоні.

— Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы стаў паменшанай копіяй рымскага храма Іль-Джэзу, але галоўнае, што ён назаўсёды стаў аплотам веры і месцам для сустрэчы чалавека з Богам, — зазначыў у сваім звароце да ўдзельнікаў урачыстасці Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

І сапраўды, на працягу сваёй 425-гадовай гісторыі гэты храм ніколі не закрываўся, перажыўшы і савецкія часы атэізацыі, і самую страшную з усіх войнаў — Другую сусветную, — калі ў яго купал трапіў снарад. Святыня тады была выратавана дзякуючы ксяндзу Рыгору Каласоўскаму, які пазней атрымаў званне Ганаровага жыхара Нясвіжа. Усё гэта ўзгадвалася на ўрачыстасці, якую працягнула эўхарыстычная працэсія па вуліцах Нясвіжа. Яе ўдзельнікі каля кожнага з чатырох спецыяльна падрыхтаваных алтароў малілі Бога аб літасці да нашага горада і ўсіх яго жыхароў.

Працэсія завяршылася агульнай малітвай у храме, з якога яна і пачалася. А тыя, хто зрабіў асаблівы значны ўнёсак у справу адраджэння храма і плебаніі  — прадстаўнікі мясцовай улады, рэстаўратары і простыя парафіяне — атрымалі па звяршэнні святочнай імшы Ганаровыя граматы і Падзячныя лісты Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі  ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  • 4
  •  
  •  
  •  

У Нясвіжы адбылася ўрачыстасць з нагоды святкавання 425-годдзя з дня пабудовы касцёла Божага цела: 1 комментарий

  • 02.06.2018 в 21:06
    Permalink

    Szczęść Boże! Szanowny i Drogi Księże Kanoniku!
    W dniu takiego wspaniałego jubileuszu 425 lecia naszego Kościoła w Nieświeżu życzę zdrowia ,sił i wytrwałości w doprowadzeniu Fary do dawnej świetności, a jeśli Pan Bóg pozwoli życzę, by Ksiądz Kanonik następny duży jubileusz obchodził nie w Farze, a w Bazylice pod wezwaniem Bożego Ciała w Nieświeżu.
    z wyrazami należnego szacunku serdeczne pozdrowienia od nieświeżan w Polsce Wiktoria Żukiewicz

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.