Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

З моцным Кітаем будзе моцнай і Беларусь

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 чэрвеня ў час перагавораў са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цындаа.

«Нас вельмі радуе, што мы безагаворачна падтрымліваем адзін аднаго ў любой сітуацыі. Ніколі не аглядваемся на рэакцыю і меркаванні іншых, калі размова ідзе аб незалежнасці і суверэнітэце дзяржаў. Упэўнены, што з моцным Кітаем будзе моцнай і Беларусь, якая з’яўляецца вашым верным саюзнікам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт павіншаваў кітайскі бок з завяршэннем старшынства ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і адзначыў, што саміт, які прайшоў, стаў знакавым пасяджэннем. «Гэта прыклад, як трэба праводзіць міжнародныя сустрэчы. Гэта ўзор парадку, дысцыплінаванасці і эфектыўнасці, паколькі кожны чуў адзін аднаго, і кожны з нас мог выказацца і ацаніць іншага. Гэта вялікае адрозненне ад іншых міжнародных арганізацый, — звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы. — ШАС — гэта дзецішча Кітая. Міжнародны аўтарытэт, які набыла арганізацыя, — сведчанне ўзмацнення ролі вашай краіны ў свеце. Мы як вашы шчырыя сябры ўсяляк будзем падтрымліваць гэту арганізацыю і ўсе тэндэнцыі, якія будуць адбывацца ў ёй». У сваю чаргу, Сі Цзіньпін адзначыў актыўны ўдзел Беларусі ў самітах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Ён падкрэсліў гатоўнасць Кітая заўсёды быць надзейным сябрам і партнёрам Беларусі. «Мы гатовы спалучыць наша развіццё з развіццём Беларусі», — сказаў Старшыня КНР. Сі Цзіньпін таксама ўспомніў сваю першую сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. «Мы з першага моманту знаёмства як даўнія сябры. Мы ўвесь час звяраем гадзіннікі па пытаннях развіцця адносін, тэматыцы, якая ўяўляе ўзаемны інтарэс, пастаянна надаём новы імпульс развіццю двухбаковых адносін. Я гатовы і ў далейшым падтрымліваць такія цесныя кантакты», — заявіў лідар Кітая.



blr.belta.by

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!