Аб аздараўленні праблемных прадпрыемстваў АПК

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Новы механізм фіназдараўлення праблемных прадпрыемстваў АПК абмяркоўвалі на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

«Нам трэба абмеркаваць стварэнне дзейсных інструментаў выхаду праблемных сельгаспрадпрыемстваў на эфектыўную работу. У канцы мінулага года ўраду было даручана распрацаваць комплексны нарматыўны прававы акт, які дасць магчымасць арганізацыям АПК уваходзіць у спецыяльны рэжым фінансавага аздараўлення без прымянення судовых працэдур», — заявіў Кіраўнік дзяржавы. Адпаведныя паўнамоцтвы плануецца перадаць старшыням райвыканкамаў. Лукашэнка падтрымаў падыходы па ўкараненні новага механізма фіназдараўлення праблемных прадпрыемстваў АПК. Абавязковае патрабаванне Кіраўніка дзяржавы таксама заключаецца ў захаванні профілю работы арганізацый, забеспячэнні занятасці работнікаў, выкананні сацыяльных абавязацельстваў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што работа па падрыхтоўцы праекта ўказа праведзена. «Але перш чым падпісаць указ, праект якога на стале, я хачу пачуць ад губернатараў, перш за ўсё, і членаў урада адказы на некаторыя пытанні», — адзначыў Кіраўнік дзяржавы. У першую чаргу Прэзідэнта цікавіць, якія перспектывы развіцця сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, падтрымка якіх ажыццяўляецца ў рамках ужо прынятых рашэнняў. «Мы ўжо столькі прымаем рашэнняў па аздараўленні, што, здавалася б, усе яны павінны быць прыбытковымі. Але чагосьці не хапала — вось яшчэ адзін нарматыўны прававы акт. Ці знізілася колькасць неплацежаздольных суб’ектаў гаспадарання пасля прыняцця мер раней?» — паставіў пытанне Прэзідэнт. «Па-другое, ці ўсё, пра што мы з вамі дамаўляліся, рэа-лізавана ў праекце ўказа? Мы па-вінны прымаць нашы рашэнні такім чынам, каб яны былі заземлены. Яны павінны глядзець у перспектыву, але не павінны быць адарваныя ад існуючай рэальнасці. Ці дазволяць яны ў поў-най меры выкарыстоўваць вытворчы патэнцыял праблемных арганізацый і вывесці іх на ста-більную работу?» — прадоўжыў беларускі лідар.

Ён таксама пацікавіўся, як губернатары на месцах бачаць рэалізацыю прапанаваных мер, ці няма пярэчанняў у старшынь райвыканкамаў наконт надзялення іх новымі паўнамоцтвамі. «Калі ёсць праблемы, то патрэбны прадуманыя, канкрэтныя прапановы па іх вырашэнні», — падкрэсліў Прэзідэнт.

На нарадзе абмеркаваны і іншыя пытанні ў сферы сельскай гаспадаркі, у тым ліку сітуацыя з нарыхтоўкай кармоў і ўборкай ураджаю. Віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы расказаў пасля яе:

— Адбылася даволі жорсткая размова аб падрыхтоўцы і якасці кармоў, недапушчэнні закладкі іх у курганы. Кожная гаспадарка павінна быць забяспечана кармамі ў дастатковай колькасці. Што датычыць уборкі збожжавых, то на ёй павінны быць задзейнічаны ўсе сілы і сродкі, кожны камбайн працаваць. Мы разлічваем, што з кукурузай будзем мець у складах 7,8 мільёна тон. Гэта дастаткова, каб забяспечыць сябе, накарміць жывёлу і стварыць запас.

blr.belta.by.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.