Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Нясвіж адзначыў 795-годдзе Нясвіжа і 74-ю гадавіну вызвалення рэспублікі Беларусь ад фашысцкіх захопнікаў. Фотарэпартаж

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

2 ліпеня ў Нясвіжы прайшло свята, прысвечанае 795-годдзю Нясвіжа і 74-й гадавіне вызвалення рэспублікі Беларусь ад фашысцкіх захопнікаў “Твае гады, твае стагоддзі ў славу будучых часоў”.

У яго рамках адбылося адразу некалькі значных мерапрыемстваў: адкрыццё аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, конкурс сярод устаноў адукацыі “Кветкавы дыван”, тэатралізаваныя выступленні і многае іншае.



Раздзяліць свята з несвіжанамі і павіншаваць іх прыбылі пачэсныя госці — першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар, былы кіраўнік нашага раёна Іван Крупко, які зараз узначальвае Мінскі раён, дэпутат палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім, дэлегацыі гарадоў-партнёраў — Гатчыны, Рэутава, Бояркі, Біржая, Радвілішкіса, Ауцэ, Злотува, Адалянува, Пулаў, Тарнава, Ісмаілы, Лайхінгена.

Аб усім гэтым — у нашым фотарэпартажы.

Кветкі да Брацкай магілы воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні Нясвіжа,
ускладаюць старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Салавей
і старшыня райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк

 

Выступае народны ансамбль танца “Узорыца” ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”

 

Пераможцу конкурса святочных стылізаваных падворкаў — Нясвіжскае лясніцтва ДЛГУ “Клецкі лясгас”— у асобе ляснічага Віктара Бабко віншуе старшыня райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк

 

“Ладдзя гісторыі” прывезла ўдзельнікаў свята
ў часы заснавання Нясвіжа

Па святочнай плошчы праходзіць
працоўны калектыў ПМК-23

 

Момант тэатралізаванага відовішча на Ратушнай плошчы: у неба толькі што ўзняліся
белыя галубы — сімвалы міру. У рамках свята прайшло шмат цікавых мерапрыемстваў: гала-канцэрт “Віншуем цябе, мой родны горад!”, канцэртная праграма калектываў горада і раёна са званнямі “народны” і “ўзорны”,
фестываль нацыянальных культур “Нясвіжчына — наш агульны дом”, конкурсная праграма
Міс Несвіжаначка”, канцэрт у рамках музычнага расійскага праекта “Дыскатэка СССР” і іншае

 

Кветкі да Брацкай магілы воінаў і партызан,
якія загінулі пры вызваленні Нясвіжа,
ускладаюць дэлегацыі гарадоў-партнёраў

 

Адным з самых яскравых упрыгожванняў свята стаў стылізаваны падворак СВК “Агракамбінат Сноў”

 

Выставу прадукцыі Нясвіжскага хлебазавода прадставілі інжынер па якасці Таццяна Курчык і вядучы маркетолаг Раіса Піваварчык

 

Гарадскі маладзёжны цэнтр падрыхтаваў для роднага горада адмысловы музычны падарунак — танец у яго гонар

Класіка “Беларусьфільма” “Белыя росы” па-нясвіжску
ў выкананні мастацкага кіраўніка Ланскага СДК Юрыя Гапановіча нікога не пакінулі раўнадушным

 

Цудоўным музычным падарункам для гледачоў святочнага канцэрта стала выступленне госця з расійскага Рэутава Глеба Іванова, які літаральна зачараваў залу песнямі з рэпертуару Валерыя Абадзінскага і Мусліма Магамаева

Ад святочнага салюта былі ў захапленні і дарослыя, і дзеці

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота аўтара,

Наталлі ЕРМАШЭНКА, Дзмітрыя ЯШЧАНКІ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!