Падарожжа ў Сярэднявечча для дзяцей і дарослых

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь філіял “Нясвіжскае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” арганізаваў для сваіх работнікаў сямейна-спартыўнае мерапрыемства “Вяртанне ў эпоху Сярэднявечча”.

Дзякуючы ініцыятыве начальніка філіяла Сяргея Лапіна і падтрымцы кіраўніцтва КУП “Нясвіжскі зелянбуд”, гэта сустрэча з гісторыяй адбылася ў маляўнічай мясціне — англійскім парку Нясвіжскага палаца-паркавага комплексу, дзе ўсё наваколле дыхае даўніной і нагадвае аб велічы роду Ра-дзівілаў.

Удзельнікі рыцарскага клуба “Гевойт”, што базіруецца ў Мінску, не толькі ўвасобілі вобразы старадаўніх ваяроў у латах і шлемах, але і пазнаёмілі дзяцей і дарослых са старадаўнімі забавамі і танцамі, падзяліліся цікавай інфармацыяй. Напэўна, мала хто да гэтай сустрэчы ведаў, чым англійскі парк адрозніваецца ад, напрыклад, французскага і як трэба трубіць сігнал трывогі ў вялізны рог.

Фота 1

Фота 2

Фота 3

Фота 4

Фота 5

У незвычайным падарожжы ў мінулае пабывала каля 150 чалавек. Цікава было і непасрэдным удзельнікам разнастайных конкурсаў, і гледачам. Апошнія дружна перажывалі за дарослых і зусім юных асілкаў, якія спаборнічалі ва ўтрыманні рыцырскага мяча на выцягнутай руцэ (фота 4), спрабавалі ўтрымаць раўнавагу пры перацягванні каната адзін на адзін, стоячы на пяньках (фота 2), на тых жа пяньках біліся мяшкамі (фота 8) і імкнуліся абагнаць сапернікаў на лыжах па траве (фота 6).

Асаблівую цікавасць выклікала спаборніцтва па стральбе з лука (фота 1), у якіх з неменшым захапленнем, чым хлопцы, удзельнічалі і дзяўчаты, з усіх сіл стараючыся патрапіць у мішэнь.

Вельмі весела было глядзець і на “бойку” з рыцарам (фота 7), дзе, дзякуючы юнаму ўзросту “воінаў”, быў дазволены прынцып “сямёра на аднаго”, але, напэўна, самую вялікую колькасць жадаючых сабралі сярэднявечныя танцы, якія дзеці, бацькі і дзядулі з бабулямі развучвалі разам пад акампанемент валынкі і барабана.

Фота 6

Фота 7

Фота 8

Арганізатары прадумалі ўсё, каб і дарослыя, і дзеці адчувалі сябе камфортна падчас сярэднявечнага свята на свежым паветры: тут можна было і перакусіць гарачымі хат-догамі і блінчыкамі, і пакатацца на веламабілях па парку, і зрабіць на памяць здымак з рыцарамі ў фотазоне (фота 5).

У завяршэнне ўсяго юным  удзельнікам “Вяртання ў эпоху Сярэднявечча” былі ўручаны дыпломы “Высакародных рыцараў” і “Царыц” (на фота 3 дыплом “Царыцы” атрымлівае Кацярына Скрыба).

Радасныя ўсмешкі дзяцей і дарослых, напружанне спартыўнай барацьбы і новы, цікавы вопыт — усё гэта надоўга запомніцца ўсім, хто паў-дзельнічаў у незвычайных спаборніцтвах з гістарычным ухілам, якія завяршыліся перамогай сяброўства і добрага настрою.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.