Парадак і дысцыпліна — пытанні нумар адзін

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў вельмі сур’ёзна рыхтавацца да ўборачнай з улікам страт ад засухі. Адпаведную заяву Кіраўнік дзяржавы зрабіў, прымаючы кадравыя рашэнні ў адносінах да кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Кіраўнік дзяржавы ў тым ліку ўзгадніў назначэнне новых старшынь Бялыніцкага і Круглянскага райвыканкамаў, даўшы высокую ацэнку патэнцыялу гэтых раёнаў, у першую чаргу з пункту гледжання сельскай гаспадаркі. «Глебы добрыя. Я паглядзеў увесь усход Беларусі… Дай бог, каб па ўсёй краіне такое было. Гэта нават неяк мне настрой узняло. Таму што я быў у такім прыгнечаным стане пасля гэтай гарачыні — я бачыў нават тут, у цэнтры, колькі шкоды на лёгкіх глебах прынесла засуха. Ужо не кажучы пра асобныя рэгіёны Гомельскай, Брэсцкай абласцей», — сказаў Кіраўнік дзяржавы. «Але гэтыя дажджы крыху выправілі сітуацыю, а ў вас там наогул пасевы вельмі добрыя. Трэба сур’ёзна рыхтавацца, каб іх убраць. Таму што карміць будзеце ўсю краіну. Калі такое было, каб поўнач і паўночны ўсход забяспечвалі Беларусь. Ну і яшчэ поўнач Мінскай вобласці. Таму трэба звярнуць асаблівую ўвагу і падрыхтавацца да ўборкі», — даручыў Аляксандр Лукашэнка. Гаворачы ў цэлым аб перспектывах развіцця аграрнай галіны, Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што адпаведныя пытанні абмяркоўваліся нядаўна на прыкладзе ствараемага холдынга «Купалаў-скае» ў Шклоўскім раёне. «Размаўлялі аб тым, што нам трэба ў перспектыве зрабіць, якія крокі прыняць па рэфармаванні, завяршэнні мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі. Настаў такі перыяд, калі трэба нешта рабіць новае ў сельскай гаспадарцы — паказаць прыклад, куды будзем рухацца», — адзначыў ён. Прэзідэнт таксама яшчэ раз нагадаў аб важнасці пра-вільнай работы з кадрамі, падтрымання вытворчай дысцыпліны. «Тым, хто хоча працаваць, трэба забяспечыць усё, каб яны маглі працаваць. Не трэба баяцца, што ў нас не хапае кадраў. Трэба арганізаваць гэтыя кадры. Калі раней трэба было 10 збожжа-ўборачных камбайнаў, то сёння адзін камбайн з добрым механізатарам заменіць гэтыя 10, а то і 12. Таму не трэба столькі і механізатараў, і даярак. Толькі трэба арганізаваць справу і мець добрых спецыялістаў», — лічыць беларускі лідар. «Парадак і тэхналагічная дысцыпліна, як і вытворчая дысцыпліна наогул, — гэта пытанні нумар адзін. Стаўцеся вельмі строга да гэтых праблем. І не глядзіце па баках. Вы адказваеце за канкрэтную тэрыторыю. І там з вас запатрабуюць. У вас там няма ні прыватных, ні дзяржаўных прадпрыемстваў — у вас там ёсць кіраўнікі і людзі, якім трэба забяспечыць іх галоўныя правы — на працу, зарплату, жыццё, ахову здароўя, адукацыю і гэтак далей», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

blr.belta.by.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.