“Тут столькі ўсімі перажыта, Тут столькі здзейснілася мар!..”

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 74
  • 1
  •  
  •  
  •  

Мой родны кут, мая  зямліца,

Цябе нікому не адняць.

Як мне табой не ганарыцца,

Цябе, як сонца, не вітаць?!

Тут столькі ўсімі перажыта,

Тут столькі здзейнілася мар,

Што сум лясоў

і звон крынічны

Успомніш, як бацькоўскі дар.

Якія пранікнёныя словы… Якая хвалюючая тэма — тэма малой радзімы…

На гэты раз мы трапілі на ўшанаванне вёскі Караліна. З-за дажджлівага надвор’я яно праходзіла ў Слаўкаўскім сельскім клубе.

Свой летапіс вёска вядзе з 1787 года. У тыя часы гэта быў фальварак Каралін у Навагрудскім ваяводстве, які належаў князям Радзівілам.

У 1876 г. Каралін стаў маёнткам з 360-ю дзесяцінамі зямлі, карчмой. У 1907—1913 гг. у маёнтку працавала вінакурня. У 1921—1939 гг. вёска ўваходзіла ў склад Польшчы (гміна Лесуны Нясвіжскага павета). З 15.01. 1940 г. — у Нясвіжскім раёне Баранавіцкай вобласці, з 8.01. 1954 г. — Мінскай вобласці. З 31.07. 1954 г. — у Нясвіжскім сельсавеце. У кастрычніку 1940 г. тут быў створаны торфазавод, арганізаваны ўчастак “Каралін” Ганусаўскай сельскагаспадарчай доследнай станцыі.

У вёсцы падрастае маладое пакаленне

Сёння вёска Караліна — гэта 91 двор, пражываюць 199 жыхароў, працуюць жывёлагадоўчая ферма ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, філіял “Нясвіжскі” ААТ “Старобінскі торфабрыкетны завод”. Гісторыя вёскі — гэта біяграфіі людзей, іх лёсы, іх мары і спадзяванні, іх боль і радасць…

Вядучыя свята вёскі ўспомнілі цяжкія гады ваеннага ліхалецця, і ўсе прысутныя хвілінай маўчання ўшанавалі памяць землякоў — ветэранаў Вялікай Айчыннай, якіх ужо няма сярод жывых, — Яўгена Мікалаевіча Жураўскага, Уладзіміра Вікенцьевіча  Супруна, Яўгена Мікалаевіча Гурбана.

З цёплымі словамі і добрымі пажаданнямі звярнулася да землякоў ураджэнка гэтай вёскі Вольга Мышалава, якая працуе ўпраўляючым справамі  Нясвіжскага райвыканкама, з’яўляецца дэпутатам Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў.

Сардэчна прывітаў каралінцаў старшыня Нясвіжскага сельскага  Савета дэпутатаў Анатоль Жураўскі. Ён пажадаў вяскоўцам  часцей збірацца разам на такія вось добрыя, душэўныя  мерапрыемствы, якія яднаюць, збліжаюць, дораць радасныя, прыемныя хвіліны.

Марыя Сямёнаўна Фамянкова — адна са старэйшых
жыхароў Караліны

Цёплыя словы вяскоўцам — ад галоўнага спецыяліста
па ідэалагічнай рабоце ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Святланы Антончык

Песню дорыць
Элеанора Батурыцкая

Начальнік вытворчага аддзела філіяла “Нясвіжскі” ААТ “Старобінскі торфабрыкетны завод” Таццяна Шыбут, якая з’яўляецца старастам вёскі Караліна, таксама выказала шмат добрых слоў, падзякавала за працу ветэранам торфазавода. Ім былі ўручаны каштоўныя падарункі, набытыя за прафсаюзныя сродкі. Былі адзначаны 18 чалавек. Сярод іх — былы начальнік вытворчага аддзела Любоў Максімаўна Белахвостава, былы машыніст цеплавоза Дзмітрый Піліпавіч Касачоў, Таццяна Іванаўна Купрыяновіч і Алена Мікалаеўна Мацукевіч, якія працавалі бухгалтарамі, былы касір Вера Аляксандраўна Макаль, Іосіф Альбертавіч Жаркоўскі, які быў кранаўшчыком, былы зваршчык Аляксандр Іванавіч Жураўскі. Яны зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

Ад ААТ “Нясвіжскі  райаграсэрвіс” да вяскоўцаў звярнулася галоўны  спецыяліст па ідэалагічнай рабоце  гэтага прадпрыемства Святлана Антончык. Яна выказала вялікую ўдзячнасць за самаадданую працу. Ветэранам сельгасвытворчасці ўручылі каштоўныя падарункі, набытыя за кошт акцыянернага таварыства. Іх атрымалі былы палявод Леанід Леанідавіч Пяткевіч, былыя  жывёлаводы Марыя Іосіфаўна  Кашырына і Марыя  Сямёнаўна Фамянкова, а таксама Алена Антонаўна Клюева, якая працавала лабарантам.

З прывітальным словам
звяртаецца да прысутных
начальнік вытворчага
аддзела філіяла “Нясвіжскі” ААТ “Старобінскі
ТБЗ” Таццяна Шыбут

Бібліятэкар Слаўкаўскай
СБ Аксана Пяткевіч уручыла
падарунак Любові
Максімаўне Белахвоставай
за яе залатыя рукі

Ушанавалі вяскоўцы сваю доўгажыхарку —  88-гадовую Марыю Сямёнаўну Фамянкову. Віталі і самага маленькага жыхара Мацвейку Цвірко, які нара-дзіўся сёлета; сямейныя пары, якія ў бягучым годзе адзначылі ці адзначаць юбілеі сумеснага жыцця. 45 гадоў крочаць разам Га-ліна і Уладзімір Дамарацкія, 40 гадоў — Людміла і Іван Скрыцкія, 30 гадоў — Іна і Анатоль Ерашэнка, 25 — Элеанора і Юрый Батурыцкія.

Шмат у 2018 годзе ў каралінцаў юбілейных дат нараджэння. Віншаванне з 85-годдзем прымала Тарэса Віктараўна Скрыцкая, з 80-годдзем — Яўгенія Канстанцінаўна Лазоўская, з 70-годдзем — Раіса Аляксандраўна Яраш і Міхаіл Сідаравіч Дзенісенка.

Людміла Скрыцкая —
гаспадыня аднаго з лепшых падворкаў у Караліне

У сям’і Енчык са Слаўкава спяваюць усе:
мама Марына, тата Антон і дачка Вікторыя

Цікавая выстава знаёміла з вырабамі ўмельцаў з Караліны

65-годдзе святкуе Марыя Нупрэйчык, 60 — Тамара Кадукова. 55 гадоў адзначыць Анатоль Ерашэнка, а яго жонка Іна — 50. Паўстагоддзя пражыў таксама Іван Капуза. Ёсць тут і 45-гадовыя, і 30-гадовыя юбіляры. А маладой маме Вользе Цвірко спаўняецца 20.

У вёсцы жылі і жывуць добрыя гаспадары, сядзібы якіх вылучаюцца акуратнасцю і прыгажосцю, яркім кветкавым багаццем. Асабліва радуюць вока дамы Людмілы Скрыцкай і Марыі Кашырынай. Для іх былі прыгатаваны падарункі ад Нясвіжскага сельвыканкама.

Жыхарка Караліны Марыя Міхайлаўна Дзенісенка

Для каралінцаў спявае вакальная група Слаўкаўскага СК

Іна і Анатоль Ерашэнкі з дачкой Святланай

Караліна багатая ўмельцамі, якія знаходзяць час і ствараюць сваімі рукамі цудоўныя рэчы. Напрыклад, Таццяна Шыбут прыгожа вяжа. Хораша вышываюць Га-ліна Дамарацкая і Марыя Кашырына. А Лілія Акіф’ева выпякае такія пры-смакі!  Прыцягваюць увагу рэчы Любові Белахвоставай і Наталлі Супрун, выкананыя з паперы пры дапамозе клею. Яны не аднойчы экспанаваліся на выставах, безумоўна, упрыгожвалі і гэтае свята.

У гэты дзень для жыхароў Кара-ліны гучала шмат  песень. Творчыя людзі, аматары сцэны  Слаўкаўскага сельскага клуба дарылі іх вяскоўцам, якія прысвяцілі сваё жыццё роднай зямлі, сваёй старонцы і сваёй любоўю і шанаваннем робяць яе яшчэ больш прыгожай.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 74
  • 1
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.