Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 6 °C

Як Лявонавічы адзначылі свята вуліцы Маладзёжнай. Фотарэпартаж

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

У мінулую суботу жыхары вёскі Лявонавічы адзначылі свята вуліцы Маладзёжнай.  Мерапрыемства атрымалася яркім і запамінальным.

На свята вуліцы сабраліся ўсе яе жыхары, каб успомніць мінулае, парадавацца поспехам адзін аднаго і яшчэ раз пераканацца ў тым, што няма ў свеце больш прыгожага кутка, чым той, дзе ім пашчасціла нарадзіцца і вырасці. Перад пачаткам свята жыхары прыбралі свае падворкі, падрыхтавалі выставы, на якіх размясцілі самаробныя ручнікі, посцілкі, абрусы, розныя вырабы ручной работы, вышыўкі. Амаль усе двары вуліцы з 35-гадовай гісторыяй добраўпарадкаваны і радуюць аднавяскоўцаў прыгажосцю і мноствам кветак. Асабліва ўразілі ўсіх выставы Наталлі Федзічкінай, Святланы Цвірка і Галіны Дранчук.



Кіруючы справамі Ланскага сельсавета Людміла Буглай уручае падарунак
старасце вёскі Лявонавічы Наталлі Федзічкінай

Вітала жыхароў вуліцы Маладзёжнай кіраўнік спраў Ланскага сельвыканкама Людміла Буглай. Яна павіншавала ўсіх са святам, падзякавала за самаадданую працу, за падтрыманне парадку на падворках.

Мабыць, не было ў гэты вечар ніводнага тутэйшага жыхара, які не пачуў у свой адрас добрага слова. Дружна віталі тых, хто  пакінуў добры след у гісторыі вёскі, хто аддана працаваў на карысць роднага краю, хто выгадаваў добрых, сумленных дзяцей, хто дамогся вялікіх поспехаў ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. Шчырыя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас сямей Рашатка, Леванчук, Цвірко, Чайко, Федзічкіных і іншых.

Свята роднай вуліцы сабрала і сталых, і юных яе жыхароў

Сярод тых, каго ў той дзень ушаноўвалі, былі і шматдзетныя сем’і Гардзейчук, Ждановіч, Шалюта, Шыцька. Цёплыя і шчырыя віншаванні пачулі ў    свой адрас юбіляры Уладзімір Дранчук, Ядвіга Ждановіч, Сяргей Лойка і іншыя.

Добры настрой на свяце дарылі жыхарам вёскі таленавітыя ўдзельнікі аматарскай творчасці Лявонавіцкага СДК і Салтанаўшчынскага сельскіх СК.

Кожны мог паласавацца смачнымі стравамі, якія прыгатавалі гаспадыні свята

Спяваюць маладыя жыхаркі вуліцы
Маладзёжнай

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!