Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Адкрылася выстава магістра педагагічных навук у галіне выяўленчага мастацтва

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

У салоне-галерэі “Скарбніца” адкрылася выстава мастачкі са Смалявіч Юліі Нявейка, выпускніцы Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава, магістра педагагічных навук у галіне выяўленчага мастацтва. Яна працуе пераважна ў тэхніцы жывапісу алейнымі фарбамі, таксама выкарыстоўвае ў рабоце пастэль, якая і прадстаўлена на выставе. Любімая тэма для карцін мастачкі — міфалагічныя сюжэты і фантазійныя вобразы. Яе пейзажы поўняцца яркімі фарбамі і сонечным святлом. Усё гэта вы зможаце ўбачыць самі, калі наведаеце выставу. Яна будзе працаваць у салоне-галерэі “Скарбніца” да канца жніўня.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!