Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 6 °C

Дарыце, людзі, дабрыню

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 01.08.2018

У чым сутнасць жыцця? Служыць другім і рабіць дабро.

Арыстоцель.

Такім пастулатам кіраваўся і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру,  ініцыятар стварэння Міжнароднага Таварыства Чырвонага Крыжа, швейцарскі грамадскі дзеяч Анры Дзюнан. Яго высакародную справу падхапілі ўсе краіны,  і сёння  паслядоўнікі стараюцца жыць па законах дабрыні,  дапамагаючы слабым і безабаронным,  састарэлым і хворым,  усім,   хто мае ў тым патрэбу.



Свой уклад у агульную скарбонку ўносіць і раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, якую ўзначальвае В.Л. Пратасенка. На апошнім з пасяджэнняў, дзе адбыўся ўводны курс для новых валанцёраў,  яна спынілася на галоўных аспектах дзейнасці. А гэта шматлікія праекты,  скіраваныя на дабрачынную аснову: ахова здароўя і догляд хворых, развіццё службы сясцёр міласэрнасці, абучэнне насельніцтва і спецыялістаў аказанню першай дапамогі, супрацьдзеянне гандлю людзьмі,  распаўсюджванне ведаў аб асноўных прынцыпах міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага  Паўмесяца, прафілактыка хвароб. Як бачна, дыяпазон дзейнасці даволі шырокі. У нашым раёне праводзіцца пэўная работа па даных напрамках.  Садзейнічаюць у тым людзі з добрымі сэрцамі, валанцёры розных узростаў, якія гатовы па першым поклічы ісці на дапамогу, падтрымліваць словам. У прыватнасці,  у Дзень інвалідаў і Дзень пажылых тыя, хто нераўнадушны да чужога гора і хваробы,  выступаюць з канцэртамі, уручаюць падарункі, часта зробленыя сваімі рукамі.

А пачынаць тварыць дабро трэба з дзіцячага сада, вучыць юных дабрыні і міласэрнасці. Гэта паспяхова рэалізуецца ў дзіцячым яслях-садзе №4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства”, дзякуючы яго загадчыку, энергічнай і творчай асобе, — В.І. Пуляк. Тут ажыццяўляюцца розныя праекты: “Каб убачыць вясёлку, трэба перажыць дождж”,  “За жыццё і святасць мацярынства”, “Падзяліся цяплом сваёй душы” і іншыя. Характэрна, што яны знайшлі пад-трымку не толькі ў межах раёна і вобласці, а мелі перамогу на ўзроўні рэспублікі, сюды прыяз-джалі прадстаўнікі Дацкай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа і былі прыемна здзіўлены маштабамі зробленага. Вядома, выхаванцаў накіроўваюць старэйшыя, актыўны ўдзел у добрых справах прымаюць бацькі.

Ёсць пра што сказаць і валанцёрам атрада “Эра міласэрнасці” дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа.  Навучэнцы наведваюць людзей у Нясвіжскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў,  пацыентаў сацыяльных ложкаў у Гарадзейскай бальніцы. А для вучняў Гарадзейскай  дапаможнай школы-інтэрната яны пасадзілі кветкі ля будынка,  прывезлі падарункі, адзенне. Разам з дырэкцыяй арганізавалі прыезд артыстаў Гродзенскай філармоніі. Валанцёры-каледжаўцы ўдзельнічаюць у акцыях па прафілактыцы СНІДу. Яны прымалі ўдзел у арганізацыйных мерапрыемствах да фестывалю творчасці дзяцей і маладых інвалідаў “Мары збываюцца”, які два дні праходзіў у Нясвіжы. Цяпер у навучальнай установе створаны новыя валанцёрскія атрады, удзельнікі якіх прысутнічалі на даным пасяджэнні. Іх кіраўнік, педагог С.В. Прасмыцкая, адзначыла, што арыентавацца трэба на добрыя пачуцці,  вучыць гэтаму маладое пакаленне.

Актывіст валанцёрскага руху І.І. Еўтух зачытаў моладзі асноўныя палажэнні для добраахвотных памочнікаў, сутнасць якіх заключаецца ў бескарыслівым служэнні другім,  нагадаў пра будучыя праекты. Ён жа ўручыў майкі з эмблемай Чырвонага Крыжа маладым валанцёрам каледжа.

Прысутных віталі выхаванцы дзіцячага ясляў-сада №4 “Караблік дзяцінства” і гімназісты малодшых класаў.

Падводзячы вынік сустрэчы, В.Л. Пратасенка  адзначыла, што ўсім трэба арыентавацца на любоў і дабрыню, тады  свет вакол нас стане  лепшым.

Раіса ХВІР,

валанцёр Нясвіжскай

раённай арганізацыі

Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!