Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 11 °C

Дажынкі-2018. У ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” падвялі вынікі жніва

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 29.08.2018

Неяк у разгар засухі пацікавілася ў галоўнага агранома ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Аляксея Гроха, як адчуваюць  сябе пасевы. “Плакаць хочацца,  гледзячы на іх”, — не хаваў трывогі Аляксей Яраслававіч. Так, збожжавыя на сонцы, без дажджу, “падгарэлі”, не паспеўшы як след наліцца. У выніку валавы збор зерня ў гаспадарцы склаў сёлета 5412 тон. У параўнанні  з леташнім недабралі трэцюю частку. Ураджайнасць склала 40,3   ц/га. Ніжэй, чым магла б быць, чым запраграмавалі яе, унёсшы аптымальныя дозы  ўгнаенняў, падрыхтаваўшы як трэба глебу, пасеяўшы ў тэрмін, апрацаваўшы пасевы ад пустазелля і хвароб. Па ўраджайнасці ААТ “Нясвіж-скія Астроўкі” займае пятае месца ў раёне.



На пытанне, ці будуць ладзіць сёлета дажынкі, дырэктар  адкрытага акцыянернага таварыства Васіль Халопіца адказаў:

— Будзем. Не варта традыцыі парушаць. Людзі працавалі, шчыравалі. Трэба ім “дзякуй”  сказаць.

Дажынкі прайшлі ў адну з субот жніўня, у форме “агеньчыка”. На свята да хлебаробаў прыехаў намеснік старшыні  райвыканкама Міхаіл Афанасік. Ён сардэчна  павіншаваў вяскоўцаў  з заканчэннем такой адказнай  кампаніі, як жніво, пажадаў поспехаў і ўручыў узнагароды. Падзячныя пісьмы  старшыні Нясвіж-скага райвыканкама атрымалі аператар збожжасушыльнага комплексу Андрэй Аляшкевіч, які ў іншы час года працуе ў гаспадарцы вадзіцелем, і механізатар Мікалай Кішко, які падчас жніва прасаваў салому (на фота 1 яны  (злева направа) — з кіраўніком гаспадаркі Васілём Халопіцам).

Фота 1

Дырэктар сельгаспрадпрыемства Васіль Халопіца падвёў вынікі жніва-2018. Уручыў лепшым працаўнікам збожжавай нівы  Ганаровыя граматы  акцыянернага таварыства — за 1 і 2  месцы, Падзякі — за 3 месца. І, зразумела, грашовыя прэміі.

Першае месца сярод старшых камбайнераў заняў Аляксандр Сукала (на фота 2 — злева). Ён на камбайне “Мега-360” убраў  264 га, намалаціў 1026,4 тоны збожжа. На другім месцы — Уладзімір Шыманскі (248 га, 1012  тон) (на фота 3 — злева). Трэцім прызёрам  стаў Яўген Ватазін (208 га, 824 т).

Сярод вадзіцеляў у лідары выйшаў Міхаіл Чыркун. На аўтамашыне ГАЗ-САЗ-3507 ён даставіў з поля на ток 675 тон збожжа.  Закончыўшы справу ў сваёй  гаспадарцы, М. Чыркун дапамагаў на жніве ў Валожынскім раёне. Перавёз там яшчэ 234 тоны. Дарэчы, падчас дажынак у роднай гаспадарцы ён яшчэ працаваў на Валожыншчыне. На другім месцы — вадзіцель МАЗа Віталь Куган, які перавёз 672,4  тоны (на фота 2 — справа). На трэцім — Віталь Пашкевіч (644 тоны) (на фота 3 — справа).

Фота 2

Фота 3

На свяце прысутнічаў таксама старшыня РК прафсаюза работ-нікаў АПК Іван Кендыш. Ён уручыў падарункі  маладому вадзіцелю Сяргею Малышку, які першы год быў задзейнічаны на адвозцы збожжа ад камбайнаў, і іншым  працаўнікам, якія сёлета  ўпершыню ўдзельнічалі ў жніве: камбайнерам Сяргею Куневічу і Кірылу Хурсевічу, загадчыцы збожжавага тока Аксане Чыркун.

Для хлебаробаў цудоўны канцэрт падрыхтавалі работнікі Астроўскага сельскага дома культуры і іх актыўныя памочнікі, энтузіясты, аматары сцэны, людзі  творчыя, з запалам.

— Вельмі спадабаўся канцэрт, — кажа старшыня прафкама гаспадаркі Кацярына Шукайла. — Нашы артысты — такія  малайцы.

Прыемна паслухаць  добрую песню, закончыўшы цяжкую працу. Яна — для сэрца, для душы, напаўняе радасцю, узнёсласцю, кліча  на новыя здзяйсненні.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Андрэя

АЛЯШКЕВІЧА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!