Квачы — назаўжды вы ў сэрцы маім.. Фотарэпартаж са свята вёскі

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 66
  •  
  •  
  •  
  •  

Са звонкімі песнямі, танцамі і светлымі ўсмешкамі прайшло свята вёскі ў Квачах. Мерапрыемства было прысвечана людзям, якія жывуць і працуюць на роднай зямлі, гадуюць тут дзяцей, унукаў, праўнукаў, імкнуцца зрабіць прыгожымі свае падворкі і вуліцы.

Са словамі прывітання і віншавання да прысутных звярнуліся  старшыня Ліпскага сельскага Савета дэпутатаў Наталля Карпач і галоўны спецыяліст па ідэалагічнай працы ААТ «17 Верасня» Вольга Малец. Яны пажадалі ўсім міру і працвітання, адзначыўшы, што для кожнага чалавека, які нарадзіўся ў вёсцы, яна назаўжды застанецца самым лепшым месцам на зямлі.

Сёння ў Квачах пражываюць 149 чалавек, з іх 71 чалавек — працаздольнага ўзросту, 64 — на пенсіі, 14 — ва ўзросце да 16 гадоў. Квачы — вёсачка невялікая і ціхая, яна размешчана за 12 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Гарадзея і на такой жа адлегласці ад раённага цэнтра. Тут ёсць усё неабходнае для жыцця — газ, электрычнасць, вадаправод, працуюць фельчарска-акушэрскі пункт і прыватная крама,  гандлёвае абслугоўванне ажыццяўляюць таксама аўтамагазіны ЗАТ «Еўраопт» і СВК «Агракамбінат Сноў».

Усяго тут налічваецца 85 асабістых падворкаў. Практычна ўсе яны дагледжаныя і маюць прывабны выгляд. Але галоўная каштоўнасць — яго жыхары.  У гэты дзень у адрас  вяскоўцаў прагучала шмат цёплых і шчырых пажаданняў, асабліва былі адзначаны  старажылы  Клаўдзія  Васільеўна Глобаж, Марыя  Адамаўна  Азарка, Васіль Васільевіч Івашка, Леакадзія Міхайлаўна Навоша, Ганна Уладзіміраўна Шапавал, Яўгенія Аляксандраўна Карпач, Ганна Іосіфаўна Верамейчык,  Іван Іосіфавіч Хрушч, Уладзімір Іванавіч Некраш і Соф’я Канстанцінаўна Хрушч, дружная сям’я Віталя і Кацярыны Азарка, у якіх нарадзіўся сын Арцём. Ён з’яўляецца самым маленькім жыхаром вёскі. Віншаванні прымалі таксама сямейныя пары Аляксандра Аляксандравіча і Соф’і  Аляксандраўны Пазняк, якія пражылі ў шлюбе 55 гадоў,  Міхаіла Мяфодзьевіча і Таццяны Іванаўны Азарка — яны адзначылі 35-гадовы юбілей сумеснага жыцця. Усім былі ўручаны падарункі, набытыя за сродкі ААТ «17 Верасня».

Яркі і запамінальны канцэрт для удзельнікаў свята падрыхтавалі творчыя калектывы Высакаліпскага сельскага дома культуры сумесна з супрацоўнікамі Нясвіжскага раённага цэнтра культуры.

Наталля ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 66
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.