Новы аўтобус аўтапарка будзе абслугоўваць маршрут з найбольшым пасажырапатокам

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 21
  •  
  •  
  •  
  •  

Філіял “Аўтамабільны парк № 8”

ААТ “Мінаблаўтатранс” папоўніў сваю тэхнічную базу: сюды дабавіўся яшчэ адзін аўтобус — МАЗ-103.

Ён будзе абслугоўваць лініі з найбольшым

пасажырапатокам: напрамак Нясвіж —

Гарадзея і непасрэдна Нясвіж як гарадскі аўтобус.

Як паведаміў дырэктар аўтобуснага парка Ігар Цвірко, гэта ўжо шосты новы аўтобус у бягучым годзе. Набыты ён за сродкі абласнога бюджэту з мэтай аказання найбольш камфортных паслуг насельніцтву. А працаваць на ім будуць вадзіцелі Уладзімір Лукашэвіч, ва-дзіцельскі стаж якога 37 гадоў, і яго напарнік Ігар Падаляка. Ён у аўтапарку нядаўна, але зарэкамендаваў сябе з лепшага боку. Абодва вадзіцелі вопытныя, тэхнічна граматныя, добрасумленныя і адказныя, ветлівыя з пасажырамі.

Новы аўтобус ужо апрабоўвае свае маршруты.

На фота: дырэктар філіяла  “Аўтамабільны парк № 8” ААТ “Мінаблаўтатранс” Ігар Цвірко ўручае ключы ад новага МАЗа ва-дзіцелям Ігару Падаляку і Уладзіміру Лукашэвічу.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 21
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.