Прыйшла пара цукровых буракоў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Гэты здымак мы зрабілі ў аўторак з раніцы ў ААТ “Новае жыццё”. Механізатар Дзмітрый Юрашчык у гэты дзень  выехаў на буракаўборачным камбайне на плантацыю салодкага кораня. Для ранніх тэрмінаў яго ўборкі  спецыялісты вызначылі поле каля  вёскі Хадатавічы.

Такім чынам, наступілі раннія тэрміны ўборкі  цукровых буракоў. Як паведаміў намеснік дырэктара па сыравіне ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Ігар Абрамовіч, згодна з графікам, першымі ідуць ААТ “Новае жыццё”, “Лань-Нясвіж”, ЗАТ “1 Мая”, далучаюцца ААТ “Гарадзея”, “17 Верасня”, “Сейлавічы”… Згодна з планам, у верасні  мяркуецца прыняць ад гаспадарак Нясвіжчыны  каля 83 тысяч тон буракоў.

На днях цукровы камбінат пачне сезон іх перапрацоўкі.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.