Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Прыступілі да сяўбы азімага рапсу

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Чатыры гаспадаркі раёна прыступілі да сяўбы азімага рапсу: СВК “Агракамбінат Сноў” , ААТ “Новае жыццё”, ЗАТ “1 Мая” і ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”. Па стане на  раніцу 16 жніўня ён заняў 354 гектары. Найбольшыя плошчы сёлета  будуць засеяны ў “Снове” — 660 га, “Агракамбінаце  Нясвіжскім” — 300, ААТ “Сейлавічы”, “Новае жыццё”, ДП “ЭБ “Свеклавічная” — па 200 га. Усяго па раёне гэту культуру мяркуюць пасеяць на 2240 гектарах.



* * *

Працягваецца вызваленне палёў ад саломы. Згодна з апошняй аператыўнай  інфармацыяй райсельгасхарчу, яна звезена з 62,1 % уборачнай плошчы. Закончылі работу ў ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная  станцыя”. Завяршаюць — у СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Грыцкевічы” і доследнай  навуковай станцыі. Вышэй сярэднераённага гэты паказчык у ААТ “Новае жыццё”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, ДП “ЭБ “Свеклавічная”, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” і “Сейлавічы”.

* * *

Растуць у сельгаспрадпрыемствах кармавыя травяныя  запасы. Сена нарыхтавана  амаль 8300 тон, сенажу — амаль 119 тысяч тон. Са сваімі заданнямі  па назапашванні  сена справіліся ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (312 %), ААТ “Грыцкевічы” (255 %), ААТ “Лань-Нясвіж” (125 %), ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (103 %), ААТ “Сейлавічы” (101 %), ААТ “Гарадзея”             (100 %). Па закладцы сенажу — ААТ “Юшавічы” (102 %).

На адну ўмоўную галаву жывёлы  па раёне ёсць 8,03 ц кармавых адзінак. Найбольш — у “Нясвіжскім райаграсэрвісе” (12,8 ц), “Лань-Нясвіж” (11,9 ц), “Новае жыццё” (11,41 ц).

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!