Сапраўдны падарунак атрымалі дзеці і іх бацькі ў аграгарадку Аношкі

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 86
  • 2
  •  
  •  
  •  

У мінулую пятніцу, 17 жніўня, у аграгарадку Аношкі ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі спартыўна-гульнявую пляцоўку.  Мерапрыемства прысвяцілі святу вёскі.

Адкрыццё дзіцячай пляцоўкі стала выдатным падарункам для дзяцей і іх бацькоў. Яна абсталявана арэлямі, горкамі, зручнымі лаўкамі, размешчанымі вакол пляцоўкі, дзе мамы са сваімі малымі могуць прысесці і адпачыць. Для збору смецця на пляцоўцы спецыяльна ўсталяваны скрыні. Спартыўна-гульнявая пляцоўка была зроблена і добраўпарадкавана мясцовымі жыхарамі разам з супрацоўнікамі ААТ “Новае жыццё”,  якое, дарэчы, выдаткавала  сродкі на гэты дабрачынны праект. Усяго было затрачана каля 30 тысяч рублёў.

  • Ва ўрачыстай абстаноўцы чырвоную стужачку перарэзалі старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Салавей, дырэктар ААТ “Новае жыццё” Андрэй Ратомскі і старшыня Казлоўскага сельскага выканаўчага камітэта Алег Яраш

Выступаючы перад прысутнымі, кіраўнік раённай вертыкалі ўлады Генадзь Салавей за-значыў, што з’яўленне падобных пляцовак, збудаваных пры дапамозе базавых гаспадарак, сведчыць аб уважлівых адносінах да сваіх людзей, якія пражываюць і працуюць у аграгарадку, пажадаў дзецям расці здаровымі і моцнымі, вясёлымі і камунікабельнымі. У сваю чаргу, Андрэй Ратомскі падзякаваў усім, хто дапамагаў будаўнікам у свой вольны час, як кажуць, па закліку сэрца. Ён асабліва адзначыў намаганні Сяргея Гайдука і Аляксандра Вераб’ёва і ўручыў ім каштоўныя падарункі.

У гэты час на гульнявой пляцоўцы разгарнуўся імправізаваны канцэрт, падрыхтаваны ўдзельнікамі ўзорнага дзіцячага ансамбля гарманістаў “Аношкаўскія музыкі”.

Па даўняй традыцыі, усе добрыя справы асвячаюцца царквой. Не стала выключэннем і ад-крыццё дзіцячай пляцоўкі ў Аношках. Святар царквы Святой праведнай Ганны Васіль Краеў акрапіў збудаванні і прачытаў узнёслую малітву, пасля чаго дзеці шумным гуртам высыпалі на пляцоўку. Там кожны з дзетак знайшоў сабе справу па душы: хтосьці з ветрыкам каціўся з горкі, хтосьці разгойдваўся на арэлях, а нехта круціўся на каруселі.

Тут можна будзе адпачыць і павесяліцца, сустрэцца і паразмаўляць з сябрамі. Гэта месца адразу спадабалася малым і іх бацькам.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 86
  • 2
  •  
  •  
  •  

Сапраўдны падарунак атрымалі дзеці і іх бацькі ў аграгарадку Аношкі: 1 комментарий

  • 22.08.2018 в 22:09
    Permalink

    хотелось бы что бы убрали пустующий дом в самом центре несвижа по ленинской улице напротив костела и построить что то интересное

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.