Сельгаспрадпрыемствы Нясвіжчыны прыступілі да ўборкі кукурузы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сельгаспрадпрыемствы Нясвіжчыны прыступілі да ўборкі кукурузы на корм, сілас і на зерне. Як паведамілі “НН” у райсельгасхарчы, уборачная тэхніка выйшла на палі ў ААТ “17 Верасня”, СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Грыцкевічы” і ЗАТ “1 Мая”.

Напрыклад, снаўчане актыўна нарыхтоўваюць зялёную масу на сілас. На гэтай рабоце заняты  механізатары Аляксей Заяц і  Дзмітрый Заяц. Запаўняецца сіласная траншэя каля фермы “Друцкаўшчызна”. А камбайнеры гэтай гаспадаркі Аляксандр Грынаш і Сяргей Гаргун 29 жніўня прыступілі да абмалоту кукурузы на зерне. За першы дзень работы сабралі 138 тон. Ураджайнасць тут складае 138 ц/га.

Убіраюць гэту культуру на зерне і ў ЗАТ “1 Мая”. Работу даверылі камбайнеру Міхаілу Скіцюку.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.