“Тата, мама, я — мая творчая сям’я”: прайшоў конкурс на лепшую творчую сям’ю Нясвіжскага раёна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У нядзелю, 5 жніўня, у раённым

цэнтры культуры прайшоў конкурс на лепшую

творчую сям’ю Нясвіжскага раёна 2018 года.

У ім прымалі ўдзел сем’і Яўгена і Таццяны Пляшко

з Грыцкевічаў (на фота 2 — з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Балцянковым), Дзмітрыя і Анастасіі Івашка з Завітой (фота 1),

Івана і Сняжаны Лукша з Затур’і (фота 4),

Сямёна і Валянціны Ігнатчык з Малева (фота 7),

Пятра і Таісіі Качура з Гусакоў (фота 9),

Галіны Хваль з Астровак (фота 10),

Дзмітрыя і Вікторыі Сачук з Нясвіжа (фота 5).

Фота 1

Фота 2

Фота 3

Фота 4

Конкурс уключаў два этапы. Першы, пад назвай “Сямейны куток”, адбыўся ў фае і ўяўляў сабой выставы сямей (на фота 3 — фрагмент выставы сям’і Сачук, на фота 8 — сям’і Лукша). Гаспадары і гаспадыні, іх дзеці з вялікай радасцю і гонарам расказвалі пра свае захапленні, шчыра і сардэчна запрашалі пачаставацца пры-смакамі. А свет іх захапленняў самы разнастайны: ткацтва і вышыўка, дзіцячыя малюнкі, вырабы з паперы, разьба па дрэве, разнасолы, дамашняя выпечка і шмат іншага, ад чаго разбягаліся вочы. Дасягненні і захапленні кожнай сям’і ацэньвала кампетэнтнае журы ў складзе намесніка старшыні Няс-віжскага райвыканкама Аляксандра Балцянкова, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіла Жыгунова, старшыні раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры Ніны Бяганскай, дырэктара ДУК “Нясвіжскі гарадскі маладзёжны цэнтр” Людмілы Матусевіч, загадчыка раённага цэнтра народнай творчасці ДУК “Нясвіжскі раённы цэнтр культуры” Наталлі Богуш, загадчыка аддзела сацыяльнай дапамогі дома ДУ “Нясвіжскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Алы Тронца, лепшай шматдзетнай сям’і Мінскай вобласці 2017 года Ігара і Святланы Еўтух.

Фота 6

Фота 7

Фота 8

Фота 9

На другім этапе конкурсу — “Сакрэт поспеху” ці “Візітная картка” — ужо на сцэне Цэнтра кожная сям’я, падключыўшы ўсю сваю фантазію і творчыя здольнасці, прадставіла сябе ў лепшым свеце, расказаўшы пра сямейныя звычаі і традыцыі ў вершаванай, музычнай форме, а таксама ў выглядзе міні-інсцэніровак.

Конкурсы заўсёды прадугледжваюць саперніцтва, але тут яго не адчувалася, настолькі цёплымі і шчырымі былі выступленні кожнай сям’і, настолькі дружна ўдзельнікі падтрымлівалі адзін аднаго, жадалі ўсяго найлепшага.

Цудоўным дапаўненнем да конкурснай дзеі сталі музычныя нумары ў выкананні артыстаў раёна: Вольгі Александровіч і Дзяніса Яцкевіча, Ларысы Пархановіч і Івана Кухнаўца (фота 11) , узорнага ансамбля гарманістаў “Аношкаўскія музыкі” (фота 6), дзіцячага калектыву “Вясёлка” і іншых.

Мерапрыемства прынесла шмат прыемных хвілін, радасных імгненняў, дабрыні і сардэчнасці, цёплых пачуццяў і ўдзельнікам, і гасцям гэтага сямейнага свята.

Фота 10

Фота 11

Падвёўшы вынікі конкурсу, су-дзейская калегія вызначыла пераможцаў. Гэта, як адзначыў старшыня журы Аляксандр Балцянкоў, было няпроста, бо ў кожнага — свае таленты, свае адметнасці. Ён падзякаваў сем’ям за ўдзел у конкурсе, а клубным работнікам — за дапамогу, пажадаў дабрабыту, далейшых творчых поспехаў і ўручыў дыпломы і падарункі. Намінацыю “Самая мудрая сям’я” атрымалі Ігнатчыкі, “Самай працалюбівай” стала сям’я Лукша, “Самай дружнай” — сям’я Качура, “Сям’я, якая больш за іншых зберагае сямейныя традыцыі” — Хваль, на трэцім месцы — Дзмітрый і Вікторыя Сачук, на другім — Пляшко, а першае занялі Дзмітрый і Анастасія Івашка, якія сталі лепшай творчай сям’ёй Нясвіжскага раёна 2018 года.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.