Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 9 °C

Аб павышэнні заробкаў з 1 верасня

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 05.09.2018

У Беларусі павышаюцца тарыфныя стаўкі педагогам і работнікам сістэмы аховы здароўя, а таксама тарыфная стаўка першага разраду ўсім бюджэтнікам. Адпаведны праект пастановы Савета Міністраў падрыхтаваны па даручэнні Кіраўніка дзяржавы і адобраны ім, паведамілі БелТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.



Прадугледжана павышэнне з 1 верасня заработнай платы асобным катэгорыям работнікаў аховы здароўя і адукацыі за кошт устанаўлення павышэння тарыфных ставак, акладаў і даплат. Так, педагагічным работнікам (уключаючы асоб з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу) і памочнікам выхавальнікаў дзіцячых дашкольных устаноў прадугледжана павышэнне тарыфных ставак на 20 %. Даплаты ўрачоў і медыцынскіх сясцёр павысяць у памеры 20 % і 13 % адпаведна. Павышэнне акладаў правізараў, фармацэўтаў, фізікаў, хімікаў, біёлагаў складзе ад 40 да 100 %. Прадугледжваецца павышэнне з 1 кастрычніка 2018 года тарыфнай стаўкі першага разраду з 34 да 35,5 рубля работнікам бюджэтнай сферы ў цэлым.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!