Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 359 “Аб узнагароджанні”. Сярод узнагароджаных ёсць і прадстаўнік Нясвіжскага раёна…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

4 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 359 “Аб узнагароджанні”. Група працаўнікоў розных сфер дзейнасці  адзначана ордэнамі, медалямі і ганаровымі званнямі — за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смелыя і рашучыя дзеянні ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця, вялікі  асабісты ўклад у развіццё прамысловасці, сельскагаспадарчай і будаўнічай галіны, значныя дасягненні ў сферах гандлю, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва,  адукацыі, культуры, мастацтва і спорту.

Прыемна, што сярод узнагароджаных ёсць і прадстаўнік Нясвіжскага раёна. Дырэктар адкрытага  акцыянернага таварыства “Грыцкевічы” Яўген Здановіч адзначаны медалём “За працоўныя заслугі”. У сельскай гаспадарцы Яўген Уладзіміравіч — са жніўня  1989 года, калі прыйшоў  працаваць у тадышні калгас  імя Калініна. У канцы  2013 года ён узначаліў ААТ “Грыцкевічы”. Калектыў прадпрыемства дабіваецца належных вынікаў у сельгасвытворчасці.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.