Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

АХОВА ЗДАРОЎЯ

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад кіраўніцтва сістэмы аховы здароўя ўжо да пачатку наступнага года кардынальна вырашыць усе выяўленыя праблемныя пытанні ў гэтай сферы. Аб гэтым стала вядома па выніках нарады ў Кіраўніка дзяржавы. “Людзі скардзяцца на чэргі ў паліклініках, хамства,  абыякавасць, дрэннае стаўленне, асабліва там, дзе людзі лечацца, — на месцах”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.



Міністр аховы здароўя Валерый Малашка далажыў аб прапануемых і плануемых мерах па навядзенні парадку ў галіне, планах па павышэнні якасці медабслугоўвання насельніцтва на розных узроўнях, забеспячэнні неабходнага асартыменту і прымальных цэн на лекавыя сродкі, гарантаванні празрыстасці правядзення тэндараў, змяненнях у рабоце з кадрамі. У цэлым міністр запэўніў, што зробіць усё для таго, каб выправіць недахопы і каб сістэма аховы здароўя працавала стабільна.

blr.belta.by.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!