Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

“Гэта трэба не мёртвым. Гэта трэба жывым”

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Памяць — рэч сур’ёзная. З ёю не пажартуеш, яе не перайначыш і не закрэсліш. Асабліва — калі гэта памяць аб вайне. І пакуль мы гэту памяць шануем і зберагаем, датуль мы застаёмся Людзьмі з вялікай літары. Людзьмі, якія цэняць гераічнае ўчора і зберагаюць мірнае сёння.

Справе належнага догляду мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, а таксама догляду асобных воінскіх участкаў агульных могілак у нас надаецца ўвага на дяржаўным узроўні — аб гэтым гаворыць рашэнне Нясвіжскага райвыканкама №1501 ад 17 верасня гэтага года, вынесенае ў выкананне распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня гэтага года №147рп “Аб добраўпарадкаванні месцаў пахаванняў”.



Згодна з ім, за арганізацыямі, установамі і грамадскімі фарміраваннямі нашага раёна замацаваны пэўныя мемарыялы, помнікі воінскай славы і іншыя памятныя месцы, аб чым паведамлена кожнай адказнай за гэту справу арганізацыі.

Да 1 кастрычніка павінна быць праведзена абследаванне стану мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, а таксама асобных воінскіх участкаў агульных могілак. У выпадку вызначэння праблем у добраўпарадкаванні гэтых месцаў адказныя арганізацыі, установы ці грамадскія фарміраванні павінны будуць ухіліць выяўленыя недахопы да 1 ліпеня будучага года.

Як добры ўзор ушанавання нашай агульнай памяці аб воінах і мірных жыхарах, што аддалі жыццё за родную зямлю, можна прывесці работу, якую правёў філіял “Нясвіжскае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”. За апошнія 4 гады гэта арганізацыя добраахвотна і вельмі дастойна добраўпарадкавала сваімі сіламі і за кошт уласных сродкаў магілу ва ўрочышчы Гайкі, дзе пахаваны прадстаўнікі інтэлігенцыі, пераважна — палякі, расстраляныя фашыстамі ў 1942 г., помнік расстраляным у тым жа 1942-м годзе мірным жыхарам ў раёне аўтадрома па вуліцы Сноўскай у Нясвіжы, воінскае пахаванне на грамадзянскіх могілках у вёсцы Мікулічы. Двойчы праводзіліся рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на помніку жыхарам вёскі Агароднікі, што загінулі ад авіяналёту фашыстаў летам 1944 года, а сёлета быў добраўпарадаваны помнік жыхарам вёскі Слаўкава, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У адным вядомым вершы гаворыцца “Гэта трэба не мёртвым. Гэта трэба жывым”. І з аўтарам не паспрачаешся. Таму што дзе яшчэ, як не перад помнікам Салдату, які застыў у халодным метале ці камені, перадаўшы цеплыню свайго жыцця нам — тым, хто ходзіць па гэтай зямлі сёння, можна спыніцца і нават не ўслых, а моўчкі, пра сябе, сказаць: “Дзякуй табе, дзякуй. Вечная табе памяць”.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!