Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 7 °C

Новыя зоркі “Бібліяночы-2018”

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 29.09.2018

Напярэдадні Дня бібліятэк на традыцыйную   “Бібліяноч-2018” у цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Пранузы сабраліся тыя, для каго служэнне кнізе і чалавеку — справа ўсяго жыцця, а таксама і тыя, для каго добрая кніга стала верным сябрам і памочнікам.

З адкрыццём “Бібліяночы-2018” дзяцей і дарослых павіншавалі старшыня Нясвіжскага райвыканкама Генадзь Салавей і старшыня самакіравання Аўцкага краю Латвійскай рэспублікі Вія Кершус, якая якраз знаходзілася ў Нясвіжы ў рамках прахо-джання ў нашым горадзе Дзён Аўцэ, а таксама пераможца пятага сезону літаратурнага конкурсу для пачынаючых аўтараў “Першая глава” выдавецтва “Рэгістр” Валерыя Фамінова.



Пасля пачэсных гасцей гаспадыня свята, дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Людміла Вітко ў сваім звароце да прысутных узгадала, што сёлета спаўняецца 10 гадоў, як установа адзначыла наваселле, і што ўвесь гэты час калектыў бібліятэкі робіць усё магчымае, каб яна была сапраўд-ным храмам асветы і культуры, каб пад яе дахам адчувалі сябе цёпла і ўтульна і самыя юныя, і сталыя чытачы і каб добрыя,   мудрыя кнігі былі для нас сапраўд-нымі лекамі для душы, а значыць, і для ўсяго чалавека ўцэлым.

Пераможца фотаконкурсу “Чытаем перад сном” вучаніца Карцэвіцкай СШ Аліна Гегеня з дырэктарам цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Людмілай Вітко

Класны кіраўнік самага чытаючага класа — 11 “Б” СШ №1 г. Нясвіжа — Аляксандр Ахрыменя

Людміла Іванаўна выканала таксама пачэсную місію ўзнагароджвання самых актыўных чытачоў. Так, пераможцамі штогадовай акцыі “Лідар чытання” сталі чытач дарослага абанемента      Соф’я Лях, чытальнай залы — Наталля Чалевіч і юнацкага абанемента — Кацярына Кахановіч.

Асаблівыя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас устаноў, з якімі бібліятэка супрацоўнічае ўсе гады. Ім быў уручаны спецыяльны прыз — Бібліятэчны Оскар. За рэалізацыю маладзёжнага руху і арганізацыю сумеснай сацыякультурнай дзейнасці гэты прыз атрымаў гарадскі маладзёжны цэнтр, за шматгадовае супрацоў-ніцтва ў сферы культуры і падтрымку ў арганізацыі сацыякультурных мерапрыемстваў бібліятэкі — Нясвіжскі раённы цэнтр культуры, за супрацоўніцтва ў справе выхавання і адукацыі падрастаючага пакалення — упраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама і Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа, за супрацоўніцтва ў сферы культуры, дапамогу ў арганізацыі ілюстратыўна-дакументальных выстаў — Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей, за інфармацыйную падтрымку дзейнасці бібліятэкі — рэдакцыя раённай газеты “Нясвіжскія навіны”.

У намінацыі “Самы лепшы клас” пераможцам стаў 11 “Б” СШ №1 г. Нясвіжа, класны кіраўнік — Аляксандр Ахрыменя. У намінацыі “Самы актыўны педагог” перамагла настаўнік гісторыі СШ №1 г. Нясвіжа Валянціна Хілько. У намінацыі “Творчая натура” — Уладзімір Жылко, Кацярына Субоціна, Настасся Друшчыц.

Былі таксама падведзены вынікі фотаконкурсу “Чытаем перад сном”. 1-е месца ў ім заняла Аліна Гегеня, 2-е — Дарына Кліменка, 3-е — Аляксандра Маслава.

За ўдзел у конкурсе малой прозы “Куточкі Нясвіжа з адценнем любові”, прымеркаваным да Года малой радзімы, свае ўзнагароды атрымалі яго пераможца Віталь Быль, некалі — актыўны чытач раённай бібліятэкі, а зараз — дактарант універсітэта Грайфсвальда ў Германіі, Зоя Кулік і Кацярына Дрнаян, якія занялі адпаведна      2-е і 3-е месцы. Дарэчы, у дзень правядзення “Бібліяночы” сям’я пераможцы конкурсу Віталя Быля адзначала 5-годдзе сумеснага жыцця, з чым яго павіншавалі асобнымі апладысментамі.

Пасля ўрачыстай часткі ў двары бібліятэкі ўсе жадаючыя накіраваліся ў сам будынак, дзе да 22 гадзін працавала шмат цікавых пляцовак. Што тычыцца дарослай аўдыторыі, то, напэўна, не будзе памылкай сцвярджаць, што яе асноўную цікавасць выклікала прэзентацыя рамана “Гэта” ў канферэнц-зале раённай бібліятэкі. Сваю кнігу тут прадставіла пераможца пятага сезону літаратурнага конкурсу для пачынаючых аўтараў “Першая глава” выдавецтва “Рэгістр” Валерыя Фамінова.

Падчас сустрэчы з пісьменніцай Валерыяй Фаміновай

Як расказала сама пісьменніца, яна даведалася аб гэтым конкурсе, калі ёй трапіла ў рукі кніга “Прасторы” Ігара Палякова, пераможцы першага сезону. Яна была моцна ўзрушана гэтым творам і напісала рэцэнзію на яго кнігу ў сацыяльных сетках, якую заўважылі не толькі знаёмыя, але і сам выдавец. Яе запрасілі паўдзельнічаць як аўтара. Валерыя доўга не рашалася, таму што, па яе словах, трэба валодаць дастатковай смеласцю, каб прадставіць сваю творчасць на ўсеагульны агляд. Некалькі гадоў яна працавала над раманам “Гэта”, які і стаў пераможцам. Пісьменніца прызналася, што перамога была для яе нечаканай, але гэта мела пазітыўны эфект — яна стала яшчэ больш адказна ставіцца да сваёй творчасці.

Раман “Гэта” — твор, у якім галоўнае — гісторыі людзей, якія ў пэўны перыяд свайго жыцця перажылі нялёгкія часы —  разгубленасць, страту ідэнтыфікацыі сябе ў свеце — хто я? Раману характэрны філасофскія разважанні, да якіх людзі прыходзяць ужо ў сталым узросце. Дзеці выраслі, шлюб распаўся — што далей? Часам нават самым моцным асобам патрэбны дапамога іншых людзей або якія-небудзь падзеі. Калі людзям удаецца атрымаць дапамогу звонку, пераасэнсаваць сябе, пачынаецца зусім новы этап жыцця, дзівосны, насычаны, яркі.

Флэш-моб, падрыхтаваны гарадскім маладзёжным цэнтрам напачатку “Бібліяночы”

Юныя чытачы бібліятэкі з цікавасцю ўдзельнічалі ў разнастайных майстар-класах.
Адзін з іх — выраб кветак з фаамірану — вяла Таццяна Бутрымовіч

 

— Я спадзяюся, — сказала пісьменніца, што мая кніга схіліць чытачоў да сумленнасці, шчырай размовы з сабой і натхніць іх на адкрыццё, пазнанне сябе новага.

Раман “Гэта” Валерыі Фаміновай упершыню быў прэзентаваны ў сакавіку гэтага года, але за некалькі  месяцаў паспеў пакарыць беларускіх чытачоў і стаць бестселерам.

На працягу ўсяго вечара для наведвальнікаў бібліятэкі працавалі разнастайныя пляцоўкі: у інфармацыйна-выставачнай зале прахо-дзіла конкурс-на-гульнёвая праграма “Магія кнігі”, у фае другога паверха для самых юных чытачоў працавала Бібліяняня, дзе дзеці ўспаміналі прыгоды Гары Потэра і школу чараўнікоў Хогвардс, у чытальнай зале можна было стаць удзельнікам шоу-імправізацыі “Літаратурны прыцемак”, у падрыхтоўцы якога неацэнную дапамогу аказаў гарадскі маладзёжны цэнтр, на юнацкім абанеменце працавала Гульнятэка, на дорослым можна было пазнаёміцца з творчасцю беларускіх майстроў і самім паспрабаваць стварыць нешта сваімі рукамі, у краязнаўчай зале быў арганізаваны “Тэст-драйв” для жадаючых даведацца больш аб сваіх здольнасцях, там жа аматары настольных гульняў паўдзельнічалі ў турніры “Настолкі з толкам”. Самыя смелыя прынялі ўдзел у традыцыйным квэсце “Падзямелле кніжных страшылак”, які праходзіў у падвале бібліятэкі.

Дзеці з задавальненнем гулялі ў забаву Гары Потэра — гульню “Квіддзіч”

Сакрэты вырабу работ з гліны жадаючым дапамагала спасцігаць метадыст ганчарнай майстэрні Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея Святлана Несцяркова

Куточак творчасці ў школе Хогвардс у рамках работы “Бібліяняні”

Для тых, хто захацеў адпачыць ад паходаў па розных пляцоўках за кубачкам гарбаты ці кавы, у фае першага паверха працавала “Бібліякафэ”, наведвальнікі якога разлічваліся “біблікамі” — спецыяльнымі паперкамі, якія выдаваліся за актыўны ўдзел у разнастайных праграмах “Бібліяночы”. Заахвочвала да атрымання “біблікаў” і сумесная акцыя бібліятэкі і гарадскога маладзёжнага цэнтра — у той жа дзень тыя, хто набраў 5 “біблікаў”, маглі бясплатна наведаць падлеткавую дыскатэку ў Цэнтры.

Адным словам, на “Бібліяночы-2018” сумаваць не было калі ні дзецям, ні дарослым, і, мяркуючы па іх водгуках, многія з іх не толькі з задавальненнем прыйдуць на “Бібліяноч-2019”, але і прывядуць сюды сваіх сяброў і знаёмых.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.        

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!