Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

Падсумоўвалі набыткі, прэзентавалі напрацоўкі, абмяркоўвалі новыя праекты… Цікава распачаўся навучальны год у нясвіжскім садку №4 

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Чарговы навучальны год распачаўся не толькі ў школах,  але і дашкольных установах. Як вядома, у сучасным  садку і забаўляюць, і клапоцяцца пра здароўе, і выхоўваюць, і навучаюць.  31 жніўня прасторная, але ўтульная тэрыторыя нясвіжскага садка №4  стала месцам Свята ведаў. Дружнай грамадой — а гэта педкалектыў установы, дзеці і іх бацькі, зацікаўленыя госці — падсумоўвалі набыткі, прэзентавалі напрацоўкі, абмяркоўвалі новыя праекты.



“Альтанка дзяцінства”: малыя гаспадынькі —
пра кожны куточак сваёй хаткі

Адна з адметнасцей працы кіраўніцтва і выхавацеляў “Карабліка дзяцінства” — разнастайнасць падыходаў у засваенні беларусазнаўства, набыткаў матэрыяльнай і духоўнай культуры народа, найперш — роднай мовы. Беларускае слоўка, трапны народны выраз тут на кожным кроку, куды ні глянь.

Падзеяй свята стала “здача пад ключ” новага выхаваўчага аб’екта — “Альтанкі дзяцінства” — беларускай хаткі з усім яе празаічна-паўсядзённым і духоўна-святочным начыннем. А госці да гэтага падарылі яшчэ макацёр на лаўку, капылок пад лаўку ды коціка на лежачок печы.

Добрая, амаль казачная задума набыла сваю рэальную канкрэтыку і выхаваўчую нагляднасць. Няма сумнення, “Альтанка” стане гасцінным і ўтульным класам, дзе маленькія выхаванцы атрымаюць урокі памяці, народнай мудрасці і сэнсу. Без гэтага навыку чалавек становіцца ў моры жыцця не трывалым караблём, што кіруе да сваёй мэты, а класічнай трэскай на хвалях. На адкрыцці “Альтанкі” было прыемна заўважыць, што ў выхавацеляў садка дастаткова энтузіязму і творчага натхнення, каб што-  дня працаваць у абраным напрамку  з любоўю і разуменнем педагагічнай задачы.

У творчым тандэме працуюць выхавацель
Данута Аляксееўна Тасмінская і грамадскі выхавацель
Станіслава Георгіеўна Вальчык (справа налева)

Гэта — цудоўны працяг даўно распачатай справы. Застаецца спадзявацца, што “Альтанка” стане школай і для дарослых,  будзе  ўзорнай пляцоўкай для пераймання добрага вопыту ў развіцці народнай педагогікі, пашырэнні беларускага мовакарыстання.

Наталля ПЛАКСА,

старшыня раённай

арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!