«Пражытае не вымераць гадамі, пражытае я мераю вярстой»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пад такой назвай у жніўні ў рамках раённага семінара ў Слаўкаўскай сельскай бібліятэцы адбылася сустрэча з беларускім паэтам і перакладчыкам, аўтарам лірычных паэм, вершаваных зборнікаў для дарослых і дзяцей, лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова і літаратурнай прэміі “Залаты купідон” Казімірам Вікенцьевічам Камейшам. На сустрэчы прысутнічалі бібліятэкары раёна і жыхары вёскі Слаўкава.

Казімір Камейша — чалавек з вялікім жыццёвым вопытам, творчым натхненнем і актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Прысутныя з захапленнем слухалі аповед аўтара пра жыццё і творчасць. Казімір Камейша чытаў свае вершы, адказваў на пытанні. Прыемнай нечаканасцю для аўтара стала выступленне мясцовых артыстаў з яго вершамі ў музычным суправаджэнні. Вершы “Маміна плюшаўка”, “Родны бераг”, “Аб чым думае жанчына”, якія па-майстэрску чыталі Часлава Макавец, Марына Енчык, Галіна Русак, музычныя нумары ў выкананні Наталлі Завадскай, Антона Енчыка, Вікторыі Сачук, Ганны Савіцкай і аўтара гэтых радкоў выклі-калі шквал апладысментаў. Сустрэча прайшла ў цёплай і душэўнай атмасферы.

Казімір Камейша падарыў Слаўкаўскай бібліятэцы свае зборнікі з аўтографам.

Аксана ПЯТКЕВІЧ,

бібліятэкар Слаўкаўскай сельскай бібліятэкі.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.