Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы наведаў ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” і ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

У сераду ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” і ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” наведаў намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы. Галоўнай мэтай візіту стала знаёмства высокага госця з ходам уборкі цукровых буракоў і кукурузы на зерне, а таксама азімай сяўбы ў нашым раёне на прыкладзе “Нясвіжскіх Астровак”.

У гутарцы з журналістамі Міхаіл Русы нагадаў, што, згодна з даручэннем Прэзідэнта Беларусі, да 1 кастрычніка ў нашай краіне павінна быць завершана сяўба азімых збожжавых. Яшчэ адна важная задача —  уборка цукровых буракоў. Яна павінна быць завершана да 1 лістапада. Да гэтай даты таксама даручана ўбраць кукурузу на сілас і зялёны корм, а таксама на зерне.

На здымку (справа налева): старшыня райвыканкама
Генадзь Салавей, намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі
Беларусь Міхаіл Русы, дырэктар ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Васіль Халопіца на адным з палёў сельгаспрадпрыемства

Першым аб’ектам, які наведаў намеснік Прэм’ер-міністра, стала поле на ўездзе ў аграгарадок Астроўкі, дзе ішла ўборка кукурузы на зерне. Міхаіл Русы абмеркаваў тут са старшынёй райвыканкама Генадзем Салаўём асаблівасці вырошчвання і ўборкі гэтай культуры, ацаніў агульны стан раслін, асабліва іх пачаткаў, а таксама ўраджайнасць. Намеснік Прэм’ер-міністра паназіраў за работай зернеўборачных камбайнаў “Палессе-1218”, якімі кіравалі механізатары Уладзімір Жэрка і Валерый Кішко. Зерне ад камбайнаў адвозілі вадзіцелі Васіль Майсейчык, Міхаіл Курдун, Сяргей Малышка.

Вадзіцель ААТ “Нясвіжскія
Астроўкі” Васіль Майсейчык заняты на адвозцы
зерня кукурузы ад камбайна

Наступным пунктам маршруту стаў збожжасушыльны комплекс “КЗС-30”, дзе віцэ-прэм’ер пазнаёміўся з працэсам сушкі зерня кукурузы. Затым ён агледзеў 11-гектарнае поле паблізу мехмайстэрняў, на якім ішла сяўба азімай трыцікале. Там на трактары “Джон Дзір” з сеялкай “Амазонэ” працаваў Яўген Ватазін. Дарэчы, у той момант, калі дэлегацыя знаходзілася паблізу мехмайстэрняў, туды якраз заязджаў новы трактар “Беларус-3522”, набыты гаспадаркай за кошт уласных сродкаў у лізінг, што было станоўча ацэнена Міхаілам Русым.

Апошнім аб’ектам, дзе ён пабываў, стала 52-гектарнае поле, на якім ішла ўборка цукровых  буракоў. На момант візіту яны былі тут убраны прыкладна на 50 %. З усёй адказнасцю на камбайне “Кляйнэ” шчыравалі камбайнер Віталь Манулік з памочнікам Алегам Шуканам. Там жа працавала звяно па адгрузцы салодкага кораня — пагрузчык “Кляйнэ”, прадастаўлены ААТ “Агратэхпаслуга”, і некалькі грузавых машын.

Софя ЛЮБАНЕЦ.

Фота Генадзя Жынкова, БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.