Сіла роднага слова

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У святкаванні юбілейнага, XXV, Дня беларускага пісьменства ў г. Іванава брала ўдзел дэлегацыя Мінскай вобласці.

Як адзначыла старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава, галоўнай тэмай свята ў Іванаве стала малая радзіма. Менавіта ёй былі прысвечаны песні, вершы і празаічныя творы, што гучалі са сцэны і з тэматычных пляцовак. Пісьменнікі з дапамогай сваіх літаратурных твораў знаёмілі гасцей з тым куточкам, дзе яны нарадзіліся.

Члены абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі разам з прадстаўнікамі Мінаблвыканкама прынялі ўдзел у адкрыцці скульптурнай кампазіцыі, якая размясцілася ў цэнтры Іванава. Памятны знак выкананы ў выглядзе сонечнага га-дзінніка, цэнтральны элемент якога — замацаванае ў мармуровай чашы пяро. Ён сімвалізуе сабой сілу роднай мовы, якая яднае беларусаў. “Традыцыі пісьменства ў нашай краіне маюць глыбокія карані. Мы заўсёды жылі ў міры і згодзе з рознымі народамі. Хацелася б, каб слова, само пісьменства і надалей спрыялі гэтым імкненням”, — падкрэсліў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч падчас адкрыцця памятнага знака.

Літаратары Міншчыны выступілі на канцэрце “Бачу Беларусь такой”, арганізаваным Саюзам пісьменнікаў. 3 галоўнай сцэны свята гучалі вершы і песні Таццяны Атрошчанкі, Ірыны Карнавухавай і іншых аўтараў. Вялі канцэрт члены Мінскага абласнога аддзялення, пісьменнікі Алена Стэльмах і Кастусь Цыбульскі.

Наступным месцам, дзе былі задзейнічаны творчыя асобы цэнтральнага рэ-гіёна, стала пляцоўка “Слова пісьменніка”. Там прайшла прэзентацыя “Міншчына — сэрца Радзімы маёй”, падчас якой слухачы маглі пазнаёміцца з вершамі і песнямі беларускіх творцаў слова.

Прозвішчы Святланы Быкавай, Уладзіміра Рунцэвіча, Генадзя Аўласенкі і Мікалая Смірнова можна было ўбачыць на выставе кніг-намінантаў на літаратурную прэмію. Са зборнікамі пісьменнікаў цэнтральнага рэгіёна госці мерапрыемства мелі магчымасць пазнаёміцца і на выставе кніг па краязнаўстве і радзімазнаўстве.

Абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў таксама падрыхтавала для іванаў-скай бібліятэкі падарунак — некалькі дзясяткаў кніг і зборнікаў, напісаных членамі аддзялення.

“МП”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.