Убрана 11 % ад неабходнага: працягваецца ўборка цукровых буракоў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па стане на раніцу 6 верасня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, у нашым раёне ўбраны 581 гектар цукровых буракоў — 11 % ад неабходнага. Найбольш — у СВК “Агракамбінат Сноў” (158 га — 32 % ад пасеянага). Ладзяцца справы і ў буракаводаў ААТ “Грыцкевічы”, якія ўбралі 25 % плошчы, ЗАТ “1 Мая” — 21 %.

Усяго накопана амаль 24725 тон карэння. Дзённая іх прыбаўка склала 4511 тон. Сярэдняя ўраджайнасць — 425,6 ц/га. Вышэй за сярэднераённы выхад каранёў з гектара — у ААТ “Новае жыццё” (614 ц), ААТ “Грыцкевічы” (576 ц).

На Гарадзейскі буракапрыёмны пункт з гаспадарак раёна да-стаўлена больш за 19373 тоны салодкага  кораня, у т.л. за дзень, 5 верасня, амаль 2544 тоны. Сярэдняя  цукрыстасць буракоў — 16,23 %, у т.л. у “Грыцкевічах” — 16,65 %.

Тамара

ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.