Волшебная палитра красок мазком касается листов…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

***

Я з кнігай Коласа гнаў статак,

Чытаў, прысеўшы на грудок…

З яго крыніцы браў пачатак

Радок мой — першы ручаёк.

 

Ён быў і кволы, і нясмелы,

Пятляў, шукаючы свой шлях.

У ім павольна сіла спела,

Як летам зерне ў каласах.

 

Мацнеў, шырэў і стаў дужэйшым

Жыццём напоены радок.

І пачалі падлеткі-вершы

Паціху спрабаваць свой крок.

 

Яны ўбіралі шыр палеткаў,

Птушыны гоман у бары,

Мядовы пах садоў і кветак,

І песні ў полі на зары.

 

І цеплыню зямлі, і голас,

І працы пот, і гул дарог…

Вялікі, непаўторны Колас

Мне ў сціплым вершы дапамог.

 

Калі ты вычарпаў натхненне…

Калі ты вычарпаў натхненне

Як дошку, не габлюй свой верш,

Не прадавай свайго сумлення,

Якім ты змоладу жывеш.

 

Калі ўжо ў вершы не пульсуе

Паэзіі жывая кроў

І сэрца новага не чуе

І страціла сваіх сяброў —

 

Знайдзі у ім надзею, сілу,

Усе пачуцці абнаві,

Жыццё табе адросціць крылы,

Ягонай  сілаю жыві.

Паўлюк ПРАНУЗА.

 

Берегите

любовь

Между нами встают года

И житейские обстоятельства.

Я прошу тебя: никогда

Не дай пить мне

из чаши предательства.

Жизни крест до развилки лет

Донесу, дни молитвой меряя,

И тогда только дам ответ,

Что надеюсь, люблю и верую.

У обиды слова горьки —

Сожаленья и оправдания.

Мы опять с тобой далеки

От взаимного понимания.

 

Припев:

Берегите любовь,

Берегите всегда,

Берегите любовь,

А иначе — беда.

А иначе — война

До скончанья времён.

Но останутся те,

Только те, кто влюблён!

 

Под напором житейских дел

Неуклонно стремимся

к вечности.

Победи во мне беспредел

То оплошности,

то беспечности.

Просвети меня. Напои,

Я в прозрачной

нуждаюсь влаге.

И слова слепые мои

Станут зрячими на бумаге.

 

Припев.

 

И тогда непрестижно красть

Станет нам

друг у друга ценности,

И вернёмся тогда опять

К настоящей

любви и верности.

Чтобы вместо красивых слов

Нам друг друга

безмерно радовать.

Знаешь, Рай так давно готов

Жизни вечной

победу праздновать.

 

Припев.

Елена ШАБЛОВСКАЯ.

 

Купалле

Ад традыцый даўніх нам не збочыць,

Трэба памяць продкаў паважаць.

Па зямлі маёй купалле крочыць,

Ачышчальныя агні вакол гараць.

Грэе люд ля іх свае надзеі,

П’е віно чароўнага святла,

Месяц ў летнім небе маладзее,

Папараць ў бары ужо ўзышла.

Нечысць сцеражэ яе у ночы,

Путае, збівае з шляху ў гаць,

Тлуміць галаву, адводзіць вочы,

Каб не змог ты кветачку сарваць.

Як сарвеш — бязмернай

радасць будзе,

Станеш у шчасці жыць, як дуб здароў,

Аж за многа год, як кажуць людзі,

Так яе ніхто і не знайшоў.

А шукаюць. Кветка долю прочыць,

Маніць недаступнасці парог.

Не хачу я тайну іх сурочыць,

Можа, хто і знойдзе — сведка Бог.

I вянкі запаланілі рэку,

Кожын лёс. Куды ён завядзе…

Чуецца ад вёскі «Ку-ка-рэ-ку!».

Гэта знак. Світанне ўжо ідзе.

 

Двайнік

Уцякаю ад сябе я, уцякаю,

Не хачу страчацца з двайніком сваім.

Будзе спрэчка, я напэўна гэта знаю,

Супярэчліва жывём мы з ім.

На дваіх адно мы сэрца маем

I калі ён «мінус», то я «плюс»,

А мірыцца з ім я не жадаю,

Можа, не дарадца ён, а хлус.

Калі цвёрдае прыму рашэнне

I прыбытак стану падбіваць,

Ён усё паставіць пад сумненне:

А ці варта справу пачынаць?

Можа, і не здзейсніцца нічога,

Дый крэдыт на гэта трэба браць.

Не спяшай, паслухайся дурнога,

Рукі потым будзеш цалаваць.

Астываю. Зноў за стол саджуся,

Пералічваю адзін да аднаго

I з неспадзяванасцю дзіўлюся:

Мудрае рашэнне у яго.

Вось зануда! Зноў свайго дабіўся,

Ну замучыў, як у горле косць.

Ну а сам падумаў і згадзіўся:

Дзякуй Богу, што ў мяне ён ёсць.

 

Палеская песня

Дзе рэчка Лань са Шчараю зліваецца,

Вартуюць лес магутныя дубы.

Палеская зямля там пачынаецца,

Багатая на ягады й грыбы.

Багатая на рыбу і на звера,

На мёд і хлеб, на бульбу, агуркі,

Жыве ў народзе і не гасне вера,

Што край іх лепшы за другі які.

А людзі? Што за людзі на Палессі!

Працаўнікі, жыцця гаспадары.

Плыве шаўковымі лугамі песня,

Дастатак ў кожным доме і двары.

Само аднекуль гэта не ўзялося,

Не сходзяць мазалі з працоўных рук,

Каб добра елася, пілося і жылося,

Каса паможа, барана і плуг.

Зноў восень раздае свае шчадроты,

Здаецца, што ні зробіш — дзень малы.

У гурт сабраўшыся,

усе ў чырвоных ботах

Стагуюць сена на лугах буслы.

А светлы дзень напоўнены да краю

I сэрцу люба і вачам спакой.

Палессе! Усёй душой табе жадаю

Высокіх зор і міласці святой.

Аляксандр РАМАНЧУК.         

 

Цветы полевые люблю

Василек я люблю и ромашку,

Все цветы полевые люблю.

И места, где душа нараспашку,

До сих пор я в душе берегу,

Те места, где росли мы, дружили,
До восторга милы, хороши!

Мы счастливыми были, любили,

Веселились всегда от души.

Всё проходит, уходят и годы,

Почему всё нельзя повторить?!

Пусть теперь отстаем мы от моды,

Но о прошлом не будем тужить.

Оно было и добрым, и милым,

Рядом были родные, друзья.

Оно было ни с чем не сравнимым,

Ведь мы молоды были тогда.

Ольга ЖЕРКО.

 

Летнее раздолье

Волшебная палитра красок

Мазком касается листов,

Выводят мошки свои пляски

Близ созревающих плодов.

 

А небеса  раздольем дышат,

В сердцах хранится счастья луч,

И лето  в августе  напишет

Земле,  землянам: «Я вернусь…».

 

Прошепчет солнце: «Я прорвусь

Сквозь грозы, бури и метели,

И в день сентябрьский появлюсь

Бессмертной  родинкой на теле».

 

Провожая август…

Вы о лете долгом размечтались?

Но уже всплакнули тихо  клены.

Дней погожих горсточка

осталась —

Попрощайтесь вы

с землей  зеленой…

 

Стрелки времени стучатся

в  вечность:

Век в полете хитром мирозданья.

Августа запомнится нам

нежность,

И звезды счастливой ожиданье.

 

Лето на исходе

Мне  жаль, что лето на исходе…

Вздыхают голые  поля.

Туман ершистый на восходе

Колышет призрак сентября.

 

Я жду у речки бабье лето,

Чтоб осень счастье  пролила,

Чтоб сердце вновь было согрето

Желанным отблеском тепла.

Константин КОРНЕЛЮК.

 

***

Я па нясвіжскіх вуліцах блукаю

Сярод старых і новых камяніц.

Наіўны, мабыць, калі ўсё шукаю

Іскрынкі-залацінкі таямніц.

Наіўнасць гэта што ні дзень

трывожыць,

Я тут сталеў

у школьнай грамадзе,

Хоць блытаў словы «памнажаць»

і «множыць»,

Затое верыў — камунізм ідзе.

Ды прывід знік.

Папера пачарнела,

I, быццам, польку

скончыў гарманіст.

Цяпер люблю рукою агрубелай

Ката прылашчыць і апалы ліст.

Звычайныя люблю зямныя рэчы,

Каб без падману, выдумак, ілжы.

I мне сябе шкада па-чалавечы:

Прыгожа марыў, ды не так я жыў.

У гарадку дзяцінства я блукаю

Сярод старых і новых камяніц.

Усё яшчэ наіўны, бо шукаю

Іскрынкі-залацінкі таямніц.

Мікола КУТАС.

***

Я такая же, как все,

Я хочу тепла и света,

Долгожданного привета,

Робких строчек на листе.

Но, покорная судьбе,

Новую играю пьесу,

Все, от Ангела до Беса,

Маски показав тебе.

Я — загадка, Я — мираж,

Бог с тобой, пускай так будет,

Вереница разных судеб —

Мой удел… Какая блажь!

И кружится карусель,

И личины я тасую,

Выбирай себе любую,

Открывай смелее дверь…

Будут комнаты пусты,

Свет в одной каморке тесной.

Но туда, мой принц чудесный,

Путь найти не сможешь ты.

Лилия КРУТОВА.

 

Адчуць

Ці здольныя адчуць

мы крык душы,

Калі яна яшчэ не стогне з болю,

Калі яшчэ стаім ля той мяжы,                                                       Дзе можна лютасць

не пускаць на волю?

Людміла КРУГЛІК.

 

Беларусік

Аднойчы я адпачываць

Паехаў у лагер недалёка.

Там пачалі ўсе прыставаць:

«Скажи, а что такое

«гузік», «вока»?

 

Мне смешна стала да таго,

Што я аж покатам кладуся.

«Скажы, — пытаюся ў яго,

— Адкуль ты, мілы?»  — «З Беларусі».

 

«А словы кажаш ты чые?».

«Я говорю слова все русские»,

«Ну вось, а я кажу свае,

Мне бліжай словы беларускія».

 

Не ў стане былі

хлопцы зразумець,

Што «пуговица» —

ёсць той самы гузік,

Бо рускія яны, што ж тут хацець,

А мне казалі ўсе:

«Ты — Беларусік».

 

Калі па шчырасці сказаць,

На хлопцаў я ніколькі не злуюся,

І нават радасці не буду я хаваць,

Наадварот, я гэтым

толькі ганаруся.

 

Прайшло гадоў ўжо, можа, пяць.

Пра Беларусіка  паспелі

ўжо забыцца,

Але, сябры, што Беларусы мы — не варта забываць,

Мы гэтым можам

толькі ганарыцца!

Сяргей САМАХВАЛ.

 

Осеннее

наставление

Август землю покидает,

И прохладней всё закат,

И кой-где уже мерцает

Желтых листьев тусклый взгляд.

Будет холод, непогода,

Только путать не спеши

Опустение природы

И уныние души.

И в минуту мглы и страха

Цепи тьмы с себя стряхни

И с отчаяньем из мрака

Вырви солнечные дни!

Не грусти, что теплый ветер

Улетел из наших мест,

Первый снег с тобой мы встретим

И унынью скажем «Нет!».

Первый снег с тобой мы встретим,

И последний встретим дождь,

Будем веселы, как дети,

И тогда ты всё поймешь.

Ты поймешь, что страх напрасен,

Что прекрасны холода,

Если в сердце не угаснет

Светлокрылая звезда.

Если память будет ясной,

Если счастье хоть на миг

Одарит тебя мгновеньем,

Что получше лет иных.

…Будет холод, непогода,

Различить лишь ты спеши

Опустение природы

И уныние души.

Софья ЛЮБАНЕЦ.

 

***

Што мне раскажуць

пра цябе нябёсы?

Пра што прашэпча сёння

мне трава?

Пра што завые вецер невыносны?

Аб тым, што ёсць, чаго яшчэ няма?

 

Аб чым маўчыць зязюля?

На паўслове,

жахлівым спыненая

нечым, злым…

У той балеснай,

збітай невымове

мне нават гук здаецца ўжо нямым.

 

Што мне раскажа

змоўшчыца-лістота?

Чаму навучыць

зноў сяброўка-ноч,

і лебяда, забытая ля плота,

бярозкі, клёны, што стаяць

наўзбоч?

 

Чаму ручай бяжыць не гэтак звонка?

Ён бег калісьці для мяне інакш!

Бо быў празрысты

і спяваў так тонка…

Цяпер жа бег яго складае марш.

 

Што мне раскажа

даўняя сцяжына —

сцяжына маіх мараў, явы, сноў?

Яе, прызнацца, зелле абкружыла —

па ёй ніколі не прайсціся зноў.

 

І што прамень пабляклы

скажа сонца,

счарсцвелая самотная зямля? —

Ў маіх вачах — у адзіноце-плёнцы,

звязаная бязгучным целам дня.

 

Што мне падкажа

пякучы водар жыта —

такога смачнага, духмянага раней?!

Жыццё падзелена —

на «будзе» і «пражыта»

мінулай чарадою непапраўных дзей.

 

Аб кім маўчыць паўсонная прырода,

у літаргічным спыненая сне?

А мне здаецца — кожнай парой года

яна прыціхла, змоўкла пра цябе.

 

***

Часам, па-доўгу гледзячы

ў празрыстае шкло акна,

я бачу сонечна-цёплы дзень

свайго маленства…

Бегаю я са сваім братам

па траве басанож ля хаты

ціхім летнім вечарам…

Якія шчаслівыя твары

нашых бацькоў!..

Андрэй КОЗЕЛ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.