Навіны з палёў раёна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Уборка кукурузы ў раёне падыходзіць да канца. Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, па стане на 16 кастрычніка на корм і сілас яе скошана 98,2 %. Кожны гектар дае па 384 цэнтнеры масы. Найбольшая аддача ў ААТ “Сейлавічы” — 501 ц/га, у ААТ “Грыцкевічы” — 447, у ААТ “17 Верасня” — 426 ц/га.

Кукурузы на зерне зжата 98 % ад адведзенага. Валавы  намалот складае 46765 тон — па 132 ц/га. Больш высокая  ўраджайнасць — у ААТ “Нясвіжскі  райаграсэрвіс” (158 ц/га), ААТ “Грыцкевічы” (157 ц/га), ААТ “17 Верасня” (154 ц/га). Метадам плюшчэння  на захоўванне закладзена 9889 тон зерня.

Па стане на 16 кастрычніка ў сельгаспрадпрыемствах Нясвіжчыны ўбрана 3516 гектараў цукровых буракоў — 66 % ад неабходнага. ААТ “Гарадзея” першым справілася  з гэтай работай, накапаўшы  19776 т салодкага кораня пры ўраджайнасці 514 ц/га. 81 %  плошчы вызвалілі буракаводы ААТ “Лань-Нясвіж”, 80 % — РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”, 77 % — ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, 73 % — ЗАТ “Агракамбінат  Нясвіжскі”, 72 % — ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”.

Сярэдняя ўраджайнасць карэння па раёне — 492,5 ц/га. Самая высокая — у ААТ “Новае жыццё” (789), у ААТ “Грыцкевічы” (724), у ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная  станцыя” (600 ц/га).

На Гарадзейскі цукровы камбінат з бурачных плантацый  раёна адпраўлена амаль  130 тысяч тон буракоў. Найбольш — з “Новага жыцця” (звыш 17,5 тысячы тон), СВК “Агракамбінат Сноў” (звыш 16,5 тысячы  тон), “Гарадзея” (звыш 14,3 тысячы  тон). Сярэдняя цукрыстасць буракоў па стане на 16  кастрычніка была 17,03 %. У т.л. 17,94 % — у доследнай  навуковай станцыі па цукровых  бураках, 17,87 % — у “Новым жыцці”. Нізкай засмечанасцю здаюць сваю прадукцыю ААТ “Грыцкевічы” і “Гарадзея”.

“НН”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.