Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 8 °C

Да ІІ еўрапейскіх гульняў. Важныя пункты

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Фонд «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» і ўстанова «Інфармацыйна-турысцкі цэнтр «Мінск» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы сумеснай арганізацыі работы гарадскіх інфармацыйных пунктаў, паведамляе афіцыйны сайт Гульняў mіnsk2019.bу.

Каб стварыць спрыяльнае інфармацыйнае асяроддзе для гасцей Гульняў, у перыяд правядзення мерапрыемства ў Мінску будзе арганізавана работа 20 гарадскіх інфармацыйных пунктаў. Яны размесцяцца на самых важнейшых транспартных аб’ектах. Сярод іх Нацыянальны аэрапорт Мінск, аўтавакзал «Цэнтральны», чыгуначны вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі. Акрамя таго, інфармацыйныя пункты будуць размяшчацца побач з усімі спартыўнымі аб’ектамі форуму і ў ключавых пунктах асноўных турысцкіх маршрутаў сталіцы.



Каля 300 валанцёраў ІІ Еўрапейскіх гульняў будуць забяспечваць работу гарадскіх інфармацыйных пунктаў і даваць звесткі, у тым ліку на замежных мовах, аб праграме мультыспартыўнай падзеі, маршрутах грамадскага транспарту, турысцка-рэкрэацыйным патэнцыяле Мінска і Беларусі.

Бакі дамовіліся аб супрацоўніцтве ў сферы распрацоўкі і вырабу тэматычнай друкаванай прадукцыі, якая будзе распаўсюджвацца ў гарадскіх інфармацыйных пунктах, а таксама ў га-ліне прасоўвання ІІ Еўрапейскіх гульняў на галоўных Міжнародных турысцкіх выстаўках.

Нагадаем, работа інфармацыйных пунктаў была пратэсціраваная ў верасні 2018 года падчас правядзення ў Мінску Дзён нацыянальнай культуры Грузіі, Ізраіля, Малдовы і Азербайджана.

Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ,

«Звязда».

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!