Дажынкі-2018. Узгадваем працоўныя поспехі ААТ “17 Верасня”

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 12
  •  
  •  
  •  
  •  

Хлеб… Няма слова больш  ёмістага і выразнага. Хлеба, перш за  ўсё хлеба патрабавалі паўстаўшыя рабы Старажытнага Рыма, працоўныя  Расійскай імперыі ў легендарным 1917-м годзе… Успомніце словы песні: “За Землю, за Волю, за Хлеб трудовой идем мы на битву с врагами…”

І цяпер на гербе нашай  дзяржавы — каласы. Хлеб — самае святое, што ёсць у чалавека. Гэта — сімвал надзеі, сімвал дабрабыту.

У народзе кажуць: “Хлеб — усяму  галава”. Спакон вякоў дарагіх гасцей сустракалі хлебам-соллю. Хлеб быў і застанецца сімвалам працы, шчодрасці і дабрыні, сімвалам шчасця.

Фота 1

І таму напярэдадні прафесійнага свята хлебаробаў мы вырашылі расказаць пра дажынкі, што прайшлі сёлета ў адкрытым  акцыянерным таварыстве “17 Верасня”. Лета даўно мінула. Ураджай засыпаны ў засекі. Але тыя, хто шчыраваў на збожжавай ніве, заслугоўваюць, каб пра іх успаміналі ў любы час. З любой нагоды. Добрыя словы — гэта і  падзяка за ўчарашнюю працу, і аванс  за намаганні заўтрашняга дня.

Вераснёўцы сабралі сёлета 6458 тон збожжа. З гектара выйшла па 48,2 цэнтнера. Уборку правялі за 15 дзён. Стараліся ўсе —спецыялісты, камбайнеры, вадзіцелі, аператары збожжасушылак. І вось настаў час падводзіць вынікі. Дырэктар адкрытага акцыянернага  таварыства Андрэй Коктыш  павіншаваў хлебаробаў з завяршэннем  жніва, расказаў,  што дала сёлета вераснёўская ніва, і прыступіў да ўзнагароджвання лепшых яе працаўнікоў. Ім былі ўручаны  Граматы дырэкцыі і прафкама ААТ “17 Верасня” і грашовыя прэміі.

Сярод камбайнераў першае месца заняў Сяргей Каленік (на фота 2 — атрымлівае ўзнагароду з рук дырэктара Андрэя Коктыша), які камбайнам КЗС-1218 намалаціў у фізічнай вазе 1091 тону збожжа.  На другім месцы — Мікалай Сідарцоў (фота 3). Ён намалаціў 1064 тоны збожжа. На рахунку трэцяга  прызёра — Юрыя Клаўсюка, які працаваў на КЗС-10 — 798 тон.

Фота 2

Фота 3

На адвозцы збожжа ад камбайнаў лепшы вынік у вадзіцеля  аўтамабіля “МАЗ” Ігара Зянько (фота 4) — 940 тон. На другім месцы з паказчыкам 833 т — механізатар Сяргей Зянько (фота 6), які ўпраўляў трактарам МТЗ-1221. На трэцім — вадзіцель “МАЗа” Станіслаў Грыцкевіч (791 т). (месцы размяркоўваліся па ўмоўных тонах).

На дапрацоўцы збожжа пераможцам стала звяно  аператараў сушылкі ЗСК-30Ш у складзе Дзмітрыя Малежа і Генадзя Аку-ліка. Яны занеслі на свой рахунак 3545 тон. За актыўны ўдзел ва ўборачнай  кампаніі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Віктар Худніцкі ўручыў Дзмітрыю Малежу Падзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага райвыканкама (на фота 1). А механізатар Валерый Зянько, які адвозіў збожжа ад камбайнаў, узнагароджаны Падзякай старшыні райвыканкама.

Фота 4

Услед за ўборкай збожжа  вялася ўборка саломы. Трэба было вызваляць палі для новых работ. Для гэтага ў гаспадарцы было створана спецыяльнае звяно. Яго ўзначальваў  аграном-хімік Яўген Казакоў (фота 5). У звяно ўвахо-дзіла 5 прэсаў, 3 пагрузчыкі і 4 трактары з прычэпамі  на адвозцы цюкоў. За аператыўную работу звяно таксама было прэміравана.

Хлебаробаў цёпла павіншавалі  старшыня прафкама  ААТ “17 Верасня” Вольга Малец і айцец Аляксандр, настаяцель  храма Пакроваў Прасвятой Багародзіцы вёскі Вялікая Ліпа.

Фота 5

Фота 6

Добрым віншаваннем  стаў для вяскоўцаў цудоўны канцэрт, які арганізавалі супрацоўнікі Нясвіжскага  раённага цэнтра культуры. Ён прайшоў тут жа, на пляцоўцы  каля Ліпскага СДК. Выступалі народны ансамбль  “Млечны шлях”, узорны калектыў “Аношкаўскія музыкі”, народныя калектывы “Ланская бяседа” і “Згода”, а таксама выдатныя салісты. Цікавай была і выстава вырабаў  майстроў народных рамёстваў.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Здымкі прадастаўлены прафкамам ААТ “17 Верасня”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 12
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.