Гісторыя, сучаснасць, будучыня. Філіялу “Нясвіжскае УМГ ААТ “Газпром трансгаз Беларусь” — 40 гадоў

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 43
  • 2
  •  
  •  
  •  

Гісторыя Нясвіжскага ўпраўлення магістральных газаправодаў непарыўна звязана з гісторыяй будаў-ніцтва магістральнага газаправода “Таржок —  Мінск — Івацэвічы”. Менавіта па ім “блакітны агонь” — расійскі прыродны газ — прыйшоў у Беларусь, Прыбалтыку, Калінінградскую вобласць, ва Украіну, а затым і ў краіны Заходняй Еўропы. Першая нітка газаправода “Таржок —  Мінск — Івацэвічы” была ўведзена ў дзеянне ў 1974 годзе, другая — у 1978 годзе, а трэцяя — у 1983-м. Для таго, каб прыродны газ пад пэўным ціскам ішоў па трубаправодах і своечасова даходзіў да спажыўцоў, на ўсім яго шляху неабходна было пабудаваць кампрэсарныя станцыі.

Адну з буйнейшых з іх пачалі ўзводзіць у канцы 70-х гадоў мінулага  стагоддзя паблізу Нясвіжа. Яе першая чарга і была ўведзена ў эксплуатацыю ў лістападзе 1978 года. Пачатак узвядзення  кампрэсарнай станцыі “Нясвіж” выклікаў неабходнасць стварэння і  адначасовага будаўніцтва тут новага структурнага падраздзялення тагачаснага “Захадтрансгаза”. Так у лістападзе 1978 года было ўтворана Нясвіжскае лінейнае вытворчае ўпраўленне магістральных газаправодаў.

Сёння, дзякуючы нялёгкай працы мноства людзей, усё выглядае сучасна і прыгожа, і цяжка сабе ўявіць, што некалі на месцы ўпраўлення  было сапраўднае балота. Па ўспамінах сведкаў тых падзей, каб пачаць будаўніцтва патрэбных аб’ектаў, спярша прыйшлося  насыпаць слой грунту таўшчынёй ад 1,5 да 2 метраў.

Другая чарга КС “Нясвіж” была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1982 годзе.

З 1984 года ў нашай краіне пачалося развіццё сеткі аўтагазанапаўняльных кампрэсарных станцый. У Нясвіжскім УМГ былі пабудаваны і ўведзены дзве АГНКС: у горадзе Баранавічы — у 1986 годзе і ў горадзе Нясвіжы — у 1989 годзе.

З часу стварэння Нясвіжскага УМГ было пабудавана 27 газаразмеркавальных станцый, дзе ўстаноўлены сучасныя сістэмы тэлемеханікі. Яны жорстка кантралююць ціск газу на ўваходзе і выхадзе са станцыі, яго тэмпературу і аб’ёмы расходавання.

Менавіта ў Нясвіжскім УМГ пачаў свой шлях па беларускай зямлі транскантынентальны газаправод “Ямал — Еўропа”.  У 1996 годзе пачалося будаўніцтва магістралі, а 21 верасня 1999 года адбыўся ўрачысты ўвод у эксплуатацыю беларускага ўчастка магістральнага газаправода “Ямал — Еўропа” працягласцю 209 км (кампрэсарная станцыя “Нясвіжская” — дзяржаўная мяжа з Польшчай).

Дарэчы, КС “Нясвіжская” першай чаргі магістральнага газаправода  “Ямал — Еўропа”, якая не мела аналагаў ва ўсім СНД, пачала дзейнічаць 30 снежня 1999 года, а праз год была прынятая ў прамысловую эксплуатацыю аўтаматызаваная сістэма кіравання гэтай кампрэсарнай станцыі. Будаваць кампрэсарную газатур-бінную станцыю “Нясвіжская” на трасе транскантынентальнага магістральнага газаправода “Ямал — Еўропа” было складана, але цікава. Па-першае, будаўніцтва кампрэсарнай станцыі паклала пачатак далейшаму развіццю Нясвіжскага УМГ. Па-другое, кампрэсарная станцыя “Нясвіжская” будавалася па новым праекце, на базе новай тэхнікі.  У інжынераў і спецыялістаў з’явілася нагода для дадатковага самаўдасканальвання і  павышэння ўпэўненасці ў сваіх сілах. Будаўніцтва ўчастка магістральнага газаправода “Ямал — Еўропа” вялося таксама на аснове перадавых дасягненняў навукі і тэхнікі з выкарыстаннем труб з заводскай ізаляцыяй, новых тэхналогій зваркі і мантажу абсталявання.

У канцы 2002 года спецыялістамі Нясвіжскага УМГ быў звараны апошні на беларускім участку “Залаты” стык, дзякуючы якому ўвесь беларускі ўчастак транскантынентальнага газаправода “Ямал — Еўропа” працягласцю 575 км стаў адзіным цэлым ад дзяржаўнай мяжы з Расіяй на ўсхо-дзе да дзяржаўнай мяжы з Польшчай на захадзе.

Газаправод мае надзейную электрахімічную абарону, навейшую сістэму тэлевымярэнняў і тэлекіравання транспартам газу.

У цяперашні час на тэрыторыі ўпраўлення набліжаецца да завяршэння будаўніцтва газаправода-перамычкі паміж гарадамі Карэлічы і Навагрудак.

За працоўныя дасягненні шэраг працаўнікоў Нясвіжскага УМГ узнагароджаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі: А.А. Губар — ордэнам “Знак Пашаны”, І.В. Ратомскі — ордэнам Працоўнага чырвонага Сцяга, К.Ф. Зяньковіч, В.А. Нікіцін, Г.Р. Дашко, М.М. Богуш — Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Дарэчы, два сыны аднаго з вышэйназваных працаўнікоў — электрагазазваршчыка А.А. Губара, ветэрана ААТ “Белтрансгаз” — працягнулі справу бацькі і зараз працуюць у філіяле ў лабараторыі дэфектаскапіі. З імі вы пазнаёміцеся на стар. 16.

Першым начальнікам упраўлення стаў Віталь Васільевіч Глушчук. Затым з мая 1987  да чэрвеня 2009 арганізацыяй кіраваў Ігар Віктаравіч Піменаў. Зараз яго ўзначальвае Сяргей Міхайлавіч Лапін.

Прапануем вашай увазе невялікі фотаэкскурс у гісторыю Нясвіжскага УМГ.

Святкаванне першага Дня газавіка ў Нясвіжскім ЛВУ МГ

28 лістапада 1978 г. прамысловая пляцоўка КС “Нясвіж” атрымала статус лінейна- вытворчага ўпраўлення магістральных газаправодаў (ЛВУ МГ). Яго першым начальнікам стаў былы галоўны
інжынер Кобрынскага ўпраўлення В.В. Глушчук (на фота). З яго прыходам пачаўся адлік гісторыі
Нясвіжскага ўпраўлення

У год, калі быў зроблены гэты здымак, былы
начальнік упраўлення
І.В. Піменаў яшчэ
працаваў у арганізацыі галоўным інжынерам

Падчас будаўніцтва КС “Нясвіж”: на фоне будоўлі стаяць (злева направа) прадстаўнік завода па выпуску газаперапампоўваючых агрэгатаў г. Сумы, а таксама інжынер па рамонце ЛВУ МГ Юрый Бяссонаў (зараз — начальнік Слонімскага УМГ), вадзіцель Георгій Ліцкевіч

Першыя гады работы філіяла: увесь калектыў змяшчаўся ў адзін ПАЗік

Вось так ішло будаўніцтва
магістральных газаправодаў на Нясвіжчыне

Калектыў Нясвіжскага УМГ на традыцыйным парадзе ў гонар Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі 7 лістапада 1986 г.

 

Уважаемые коллеги,  работники филиала!

Начальник филиала «Несвижское УМГ
ОАО «Газпром трансгаз
Беларусь» С.М. Лапин

Вот уже сорок лет наше управление успешно справляется с такими важными и ответственными задачами, как транспортировка природного газа и реализация компримированного. Благодаря вашему самоотверженному труду, умениям и усилиям, наполняются трубы системы газоснабжения Республики Беларусь, газ поступает на промышленные предприятия, несет тепло и свет в дома наших сограждан. Несвижское УМГ является важным узлом в системе ОАО «Газпром трансгаз Беларусь», обеспечивает значительную часть всей транспортировки газа в стране.

История управления, которая началась со строительства магистрального газопровода «Торжок — Минск — Ивацевичи», продолжается в делах и проектах сегодняшнего дня. Управление проводит работы по обслуживанию технологического оборудования,  на очереди — новые сложные инновационные проекты.

Вместе мы стремимся к высоким производственным результатам и достижениям, которые возможны благодаря профес-сионализму работников, созданию коллектива единомышленников. Можно с уверенностью сказать: какие бы сложные и широкомасштабные задачи ни приходилось выполнять Несвиж-скому управлению магистральных газопроводов ОАО «Газ-пром трансгаз Беларусь», все они будут успешно решены!

Желаю вам, дорогие коллеги и товарищи, процветания, стабильности и прогресса. Пусть в нашей большой семье газовиков всегда будут взаимопонимание, поддержка, взаимопомощь и сотрудничество во имя общего блага!

 

Калектыў Нясвіжскага УМГ сустракае сваё юбілейнае свята  з дастойнымі паказчыкамі ў вытворчай сферы. Так, толькі ў гэтым годзе службай аўтаматызаваных сістэм кіравання, аўтаматыкі і тэлемеханікі была праведзена немалая работа па аднаўленні спажывецкіх уласцівасцей аўтаматызаванай сістэмы кіравання тэхналагічнымі працэсамі магістральнага газаправода “Ямал — Еўропа” шляхам замены элементаў, якія выйшлі са строю, на новыя без пагаршэння характарыстык сістэмы ў цэлым.

Значныя работы выкананы на кампрэсарнай станцыі “Нясвіжская” газаправода “Ямал — Еўропа”: у сувязі з выпрацоўкай міжрамонтнага рэсурсу тут заменены газатурбінны рухавік, выканана замена элементаў выхлапной шахты, рамонт дэфектнага крана на ўстаноўцы ачысткі газу і іншыя неабходныя работы.

Ад пачатку 2018 года ў газакампрэсарнай службе КС “Няс-віжская” укаранёныя тры рацыяналізатарскія прапановы.

На газакампрэсарнай станцыі “Нясвіж” магістральнага газаправода “Таржок — Мінск — Івацэвічы” праведзены рамонт выхлапных шахт агрэгатаў, якія перакачваюць газ, рамонт ахоўнага лакафарбавага пакрыцця некаторых агрэгатаў. Выкананы комплекс работ па падрыхтоўцы КС “Нясвіж” да бяспечнай, надзейнай і эфектыўнай эксплуатацыі ў асенне-зімовы перыяд 2018-2019 гг.

Сведчаннем добрасумленнасці праведзенай работы стала тое, што ў сістэме Маніторынгу філіялаў  Таварыства па падгрупе “Упраўлення магістральных газаправодаў і падземныя сховішчы газу” газакампрэсарная служба філіяла “Нясвіжскае УМГ ААТ “Газпром трансгаз Беларусь” заняла 1 месца па выніках работы за 2017 г.

Службай аварыйна-аднаўленчага поезда сёлета асвоена і прыменена новае  абсталяванне па перакрыцці поласці трубаправода пад ціскам, без спынення падачы газу спажыўцам, з прымяненнем часовай байпаснай лініі з гнуткага трубаправода.

Безаварыйна спрацавала ў гэтым годзе і служба энергаводазабеспячэння. Праведзены комплексныя вымярэнні і выпрабаванні ўсяго энергетычнага і цеплавога абсталявання, а таксама рэгламентныя работы, якія да-зволілі павялічыць яго надзейнасць і належным чынам забяспечыць падрыхтоўку да асенне-зімовага сезону 2018-2019 гг.

Праведзена вялікая работа па рамонце аўтаматызаванай сістэмы кіравання ў сістэме электразабеспячэння (АСК СЭЗ), якая дазволіць кантраляваць сістэму электразабеспячэння КС “Няс-віжская” і аператыўна кіраваць ёю. Тут заменены кандыцыянеры, якія ўтрымліваюць азонразбуральны фрэон.

Ад пачатку года работнікі газаразмеркавальнай службы выканалі комплекс мерапрыемстваў для забеспячэння бесперабойнай падачы газу спажыўцам. Уласнымі сіламі былі выкананы агнявыя работы па ўрэзцы ізаліруючых фланцаў на газаразмеркавальных станцыях, у мінімальныя тэрміны з малымі затратамі працы адрамантаваны падагравальнік газу.

Унесены 4 рацыяналізатар-скія прапановы, якія садзейнічаюць павелічэнню прадукцыйнасці працы і дазваляюць больш эфектыўна выкарыстоўваць абсталяванне і матэрыялы.

Лінейна-эксплуатацыйнай службай (ЛЭС) сёлета выканана абследаванне дэфектных месцаў на МГ “Таржок — Мінск — Івацэ-вічы”, праведзены комплекс агнявых (рамонтных) работ з заменай дэфектнай запорнай арматуры, выкананы лакальны рамонт ізаляцыйнага пакрыцця і многае іншае. Гэтай восенню прайшоў комплекс агнявых (рамонтных) работ з заменай дэфектнай запорнай арматуры на першай нітцы названага газаправода.

У службе добра наладжана рацыяналізатарская і вынаходніцкая дзейнасць. Тут распрацавалі і ўкаранілі 21 прапанову. 8 з іх унёс начальнік участка аховы ад карозіі Ігар Цялегін.

За перыяд з верасня 2017 г. па ўчастку матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння своечасова забяспечваліся матэрыяльна-тэхнічнымі рэсурсамі ўсе планавыя і аварыйныя работы, не дапускалася зрываў, уведзена сістэма электронных закупак.

Усё вышэйпералічанае і не толькі — гэта плён працы вялікага мноства людзей, некаторых з якіх вы ўбачыце на нашых фотаздымках.

У зладжанай камандзе працуюць намеснік начальніка філіяла (па вытворчасці) Мікалай Усовіч, намеснік начальніка філіяла — начальнік КС “Нясвіжская” Ігар Камёнка, галоўны інжынер — намеснік начальніка філіяла Ігар Саленік, намеснік начальніка філіяла (па капітальным будаўніцтве) Андрэй Дзігмунтовіч

Добра ведаюць сваю справу калектывы аддзела карпаратыўнай аховы, бюро планавання і эканамічнага аналізу, а таксама бюро па юрыдычнай і кадравай рабоце. На фота (злева направа): начальнік аддзела карпаратыўнай аховы Віктар Акуліч, эканаміст Святлана Лапіна, вядучы эканаміст Людміла Міранюк, спецыяліст па кадрах Ала Горынава, начальнік бюро планавання і эканамічнага аналізу Марына Ермак, эканаміст Віталь Румянцаў, спецыяліст па кадрах Вікторыя Мяленька, намеснік начальніка аддзела карпаратыўнай аховы Ігар Апанасевіч, інжынер па жыллёвых і арганізацыйных пытаннях Вольга Жмурко, вядучы інжынер Станіслаў Страшко, начальнік бюро па юрыдычнай і кадравай рабоце Наталля Найпак

За фінансавым парадкам у арганізацыі пільна сочаць бухгалтары Святлана Сакалова, Інэсса Парэйка, Марына Санцэвіч, галоўны бухгалтар Іна Макеенак, намеснік галоўнага бухгалтара Марына Казлоўцава, бухгалтары Галіна Шчурская, Ірына Глобаж, Алена Анісовіч і Жанна Чыжык,
узнагароджаная з нагоды свята Падзякай ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”

Калектыў службы энергаводазабеспячэння на чале з намеснікам начальніка службы Андрэем Жмурко (у ніжнім радзе першы справа)

Прадстаўнікі вытворча-дыспетчар-скай службы філіяла: дыспетчар Леанід Львоў, намеснік
начальніка службы Аляксандр Саўко і начальнік ВДС Віталь Крэпскі каля галоўнага шчыта кіравання кампрэсарнай станцыі “Нясвіжская”

Надзейную работу газаразмеркавальных станцый забяспечвае служба ГРС на чале з начальнікам Анатолем Каласоўскім (сядзіць справа). З нагоды юбілею арганізацыі Анатоль Сцяпанавіч узнагароджаны Ганаровай граматай ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”. Разам з ім добрасумленна працуюць
слесар-рамонтнік Валерый Крывашэй (сядзіць злева), якому прысвоена званне “Ветэран ААТ “Газпром трансгаз
Беларусь”, тэхнік службы Алена Макась, слесар-рамонтнік Павел Шумейка, майстар Пётр Макеенак, аператар ГРС Людміла Шумейка

Калектыў службы аўтаматызаваных сістэм кіравання, аўтаматыкі і тэлемеханікі
на чале з начальнікам Аляксеем Базаном (другі справа ў ніжнім радзе)

Каб работа вялікай арганізацыі ішла без збояў і інцыдэнтаў, на сваіх участках
старанна працуюць спецыялісты па ахове працы, участак матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, прадстаўнікі адміністрацыі. На фота: спецыяліст (па рабоце з маёмасцю) Юлія Амельяновіч, інжынер Віктар Ярашэвіч, намеснік галоўнага інжынера — начальнік службы па ахове працы
і прамысловай бяспецы Мікалай Апанасевіч, вядучы інжынер па ахове працы Таццяна
Каласоўская, эканаміст па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Наталля Крэпская, інжынер
па ўліку каштоўных металаў Уладзімір Халопіца, вядучы інжынер па ахове навакольнага
асяроддзя Наталля Лаўрынчык, інжынер Алена Лучанінава, інжынер па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Валерый Хадневіч, загадчык склада Алена Карась, інжынер па МТЗ Дзмітрый Мяленька, загадчык склада Вольга Балоцкая, начальнік участка МТЗ Генрых Квецень

Бездакорную сувязь паміж усімі ўчасткамі філіяла забяспечвае калектыў службы сувязі
на чале з начальнікам службы Вадзімам Сарокам (у цэнтры) і яго намеснікам Дзмітрыем Мурзой (трэці злева)

У дзень, калі быў зроблены здымак, на АГНКС у в. Завітая
працавалі прадстаўнікі службы па эксплуатацыі аўтамабільных
газанапаўняльных кампрэсарных станцый: машыніст кампрэсарнай устаноўкі
Сяргей Пятрыка, напаўняльнік балонаў Віктар Кіякоўскі, электраманцёр
Аляксандр Казарскі і начальнік службы Дзмітрый Канішчаў

Калектыў аварыйна-аднаўленчага поезда на чале з начальнікам Дзмітрыем Шэка
(трэці злева) і яго намеснікам Дзмітрыем Коласам (першы злева) у любую пару года
і пры любым надвор’і гатовы справіцца з пастаўленымі задачамі

Калектывы газакампрэсарнай службы на чале з начальнікам службы Юрыем Каржанеўскім (восьмы злева) і газакампрэсарнай службы газакампрэсарнай станцыі “Нясвіжская” на чале з Ігарам Бутрымовічам (восьмы справа)

Перавозка грузаў і людзей знаходзіцца ў надзейных руках калектыву аўтатранспартнага цэха
на чале з начальнікам Чаславам Урбанам (у цэнтры) і яго намеснікам Вольгай Макарэвіч (першая злева)

За ўтульнасць і чысціню ў памяшканнях і парадак у будаўнічай сферы філіяла адказваюць
адпаведныя службы на чале з загадчыкам гаспадаркі Інай Нагорнай (у ніжнім радзе чацвёртая злева) і начальнікам рамонтна-будаўнічага ўчастка Сяргеем Філіпавым (першы справа)

Калектыў лінейна-эксплуатацыйнай службы на чале
з намеснікам начальніка Андрэем Маскалікам (у ніжнім радзе ў цэнтры)

Далёка за межы кабінета выходзіць сфера дзеяння лабараторыі дэфектаскапіі, у якой разам з начальнікам лабараторыі Аляксандрам Губарам (на першым плане) з веданнем справы працуюць інжынер Сяргей Семярнёў, інжынер Анатоль Лябедзька, інжынер Дзмітрый Макеенак, дэфектаскапіст рэнтгена-гамаграфіравання Андрэй Губар

Кантроль якасці газу знаходзіцца ў веданні службы метралогіі на чале з начальнікам службы кантролю якасці газу
Сяргеем Бядулем (другі справа). З ім разам працуюць
(злева направа) лабарант хіманалізу Людміла Філіпава,
слесар па КВПіА Мікалай Емяльянчык, інжынер па ўліку газу Віталь Казлоўцаў, слесар па КВПіА Яўген Зяньковіч,
начальнік метралагічнай лабараторыі Сяргей Камёнка,
тэхнік-хімік Таццяна Сідарэнка

Медыцынскую дапамогу работнікам філіяла заўсёды гатовы аказаць (злева направа) медыцынская сястра Вольга Паддубская і загадчык здраўпункта Марына Баўтрэль. З імі разам на фота — інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце Таццяна Камёнка

Вялікая ўвага ў філяле надаецца сацыяльнай сферы, таму што клопат аб людзях — гэта значная частка клопату аб перспектывах арганізацыі, аб яе стабільным развіцці. Вольны час яны могуць прысвячаць заняткам спортам, для чаго ў філіяле ёсць добрая спартыўная база, і музычнаму мастацтву — вакальны ансамбль “Старыя знаёмыя” і танцавальны калектыў “Аксаміт” (на фота) ужо даўно заваявалі любоў гледачоў не толькі на Нясвіжчыне, але і далёка за яе межамі. Што да “Аксаміта”, то яго танцоры ў кастрычніку гэтага года парадавалі сваіх прыхільнікаў перамогай у занальным туры VIII карпаратыўнага фестывалю “Факел” у Казані Расійскай Федэрацыі, у якім удзельнічаюць самадзейныя творчыя калектывы і выканаўцы даччыных таварыстваў і арганізацый ПАТ “Газпром”.

Соф,я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 43
  • 2
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.