Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Каб зіма была цёплай. І бяспечнай!

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Як паказвае практыка пажарна-тэхнічнага абследавання домаўладанняў, грамадзяне часам нават не здагадваюцца, да якіх трагіч-ных наступстваў можа прывесці незахаванне правілаў пажарнай бяспекі. І толькі падчас наведвання іх дамоў і кватэр выратавальнікамі, правядзення  растлумачальных гутарак асэнсоўваюць, што іх жыллё знаходзіц-ца ў групе рызыкі разгулу вогненнай стыхіі.

З пачаткам ацяпляльнага сезона колькасць пажараў у жыллёвым фондзе значна ўзрастае: прычынамі няшчасцяў становяцца «рэйтынгавыя» падчас халадоў печкі і электрычныя прыборы. Пра тое, як сагрэцца зімой не парушаючы правіл пажарнай бяспекі, і як папярэдзіць бяду ў жыллі,  нагадвае Нясвіжскі РАНС:



— Перад пачаткам ацяпляльнага сезона патрэбна было ачысціць комін і печ ад сажы. Печы, паверхні труб і сцен, у якіх праходзяць дымавыя каналы, павінны быць без расколін, а на гарышчах — атынкаваныя і пабеленыя. Таксама не варта забываць, што бяспечныя печ і дымавая труба ў месцах злучэння з драўлянымі міжпавярховымі перакрыццямі маюць патаўшчэнне цаглянага муру (раздзелку), непасрэдна печка — самастойны падмурак. Калі пакрыццё падлогі перад топкай зроблена з дрэва і іншых гаручых матэрыялаў, падлогу неабходна пакрыць ліставым ці плітным матэрыялам памерамі не менш 0,7 х 0,5 м, размешчаным больш доўгім яго бокам уздоўж печы.

Ні ў якім разе нельга дапускаць перакалу печы, пакідаць печ, што паліцца, пад наглядам дзяцей. Катэгарычна забаронена ўжываць для распальвання гаручыя і лёгкія на загаранне вадкасці, дровы, даўжыня якіх большая за памер топкі, паліць печы з адчыненымі дзверцамі. Рэкамендуецца паліць печ 2-3 разы на дзень тэрмінамі не больш як паўтары гадзіны. Не сушыце на печы рэчы і дровы. Попел і дзындру (шлак), якія выграбаюцца з топак, неабходна праліць вадой і аднесці ў месца, размешчанае на адлегласці не менш за 15 метраў ад будынкаў (збудаванняў). Пры адсутнасці такога месца дапускаецца збіраць попел і дзындру ў кантэйнеры з негаручых матэрыялаў са шчыльна зачыняемым вечкам, размешчаныя на адлегласці не менш за 6 метраў ад будынкаў (збудаванняў).

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!