Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў наведае Беларусь

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі Лаціфам Гандзілавым.

З пачатку года беларуска-азербайджанскі тавараабарот павялічыўся больш як у тры разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. «Гэта вельмі добры прырост, наўрад ці ёсць такі з іншымі дзяржавамі», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Разам з тым патэнцыял для ўзаемадзеяння дзвюх краін значна вышэйшы. «Ёсць куды расці і ёсць над чым працаваць», — дадаў Кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт таксама спыніўся на беларуска-азербайджанскім супрацоўніцтве ў гуманітарнай сферы, асабліва па лініі адукацыйных кантактаў. У прыватнасці, каля паўтысячы азербайджанцаў вучацца ў Беларусі. «Для Азербайджана нашы дзверы адкрытыя», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы важнасць адукацыйнага і навуковага абменаў. «Вы павінны ведаць, што мы для вас сябры і заўсёды гатовы пайсці насустрач. Нашы дамоўленасці з Ільхамам Аліевым — гэта святое, мы дамовіліся, што будзем іх выконваць. Закрытых тэм з Азербайджанам у Беларусі няма», — рэзюмаваў беларускі лідар. У 2006 — 2016 гадах Прэзідэнт Беларусі чатыры разы з афіцыйным візітам наведваў Баку, Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў — чатыры разы з афіцыйным візітам Мінск. У 2015 годзе кіраўнік беларускай дзяржавы ўдзельнічаў у цырымоніі адкрыцця I Еўрапейскіх гульняў у азербайджанскай сталіцы. Дагаворна-прававая база беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва ўключае 110 пагадненняў.

blr.belta.by.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.