З камсамольскім візітам — на Любаншчыну

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

У аўторак делегацыя нашага раёна (на фота) прыняла ўдзел у абласным святочным мерапрыемстве “Наша слава, наш гонар, наша юнацтва — камсамол!”, прымеркаваным да 100-годдзя ўтварэння ВЛКСМ, якое прайшло ў Любані.

Урачыстасць пачалася з закладкі “капсулы часу” з  пасланнем моладзі будучыні ад ветэранаў камсамольскага руху і акты-вістаў ГА “БРСМ” і ўскладання кветак да мемарыяла “Загінуўшым савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам”.

Мерапрыемства прадоўжылася ў раённым цэнтры культуры, дзе гучалі самыя шчырыя віншаванні і пажаданні ў адрас камсамольцаў розных гадоў, якія працавалі і працягваюць плённа працаваць у розных сферах эканомікі на карысць роднага краю і ўсёй Беларусі. Лепшыя з лепшых жыхароў вобласці, актывісты камсамольскай работы атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Сярод іх — і прадстаўнікі Нясвіжчыны. Так, былы старшыня Мінабл-выканкама, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Леанід Крупец быў узнагароджаны Ганаровай граматай Мінаблвыканкама, былому першаму сакратару Нясвіжскага райкама ЛКСМБ Валерыю Сталярчуку аб’яўлена Падзяка старшыні Мінаблвыканкама, а дырэктар Сноўскай СШ Галіна Радаман атрымала Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Выдатным мастацкім падарункам для віноўнікаў урачыстасці сталі цудоўныя музычныя нумары ў выкананні вядучых творчых калектываў Міншчыны.

Соф,я ЛЮБАНЕЦ.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.