Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Залог поспеху

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 29.11.2018

Залог поспеху — гатоўнасць да перамен і здольнасць мяняцца самім. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас даклада ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб ацэнцы вынікаў 2018 года і праектах прагнозных дакументаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2019 год.

“Вельмі насцярожвае тое, што асноўныя трэнды нашай эканомікі пайшлі апошнім часам уніз і Беларусь зноў уваходзіць у зону развіцця з тэмпамі, ніжэйшымі за сярэднесусветныя. Адставаць нам — недапушчальна», — падкрэсліў Прэзідэнт.



Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ні эканамічныя, ні сацыяльныя задачы не вырашыць без упэўненага і ў добрым сэнсе агрэсіўнага росту. «Але разглядаць прагнозныя дакументы трэба яшчэ шырэй. Наш дабрабыт залежыць у тым ліку і ад здольнасці эканомікі адказваць на глабальныя выклікі, якіх сёння нямала», — сказаў Кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, санкцыйныя рэжымы, геапалітычная нестабільнасць, гандлёвыя войны — гэта ўжо новая «нармальнасць».

Ацэньваючы сумарны доўг усіх дзяржаў, які перасягнуў палову сусветнага ВУП, Міжнародны валютны фонд прагназуе верагоднасць новага фінансавага крызісу. «Таму сёння ад Прэм’ер-міністра хацеў бы пачуць, якія кропкі росту ўрад бачыць на 2019 год, на чым будзе пабудавана ўстойлівая і канкурэнтаздольная эканоміка з узроўнем ВУП не менш як $100 млрд. — такую амбіцыйную задачу мы паставілі перад сабой у перспектыве», — абазначыў пытанні Прэзідэнт. — Міжнародныя эксперты і вучоныя лічаць, што патэнцыял, перш за ўсё чалавечы — і гэта галоўнае, у нас ёсць. Раз ёсць людзі, кадры, здольныя рэалізоўваць гэту задачу, значыць, мы яе можам вырашыць. Аднак захоўваюцца стрымліваючыя фактары, і я не бачу ў прагнозных дакументах дзеянняў для іх устаранення». Перш за ўсё, растлумачыў ён, размова ідзе аб пытаннях незбалансаванасці бягучага рахунку плацежнага балансу, а таксама аб сур’ёзнай залежнасці экспарту ад аднаго рынку. «Практычна спынілася работа па стварэнні лепшых умоў для інвестыцый. Яна патанае ў агульных разважаннях і нейкай бюракратыі, а на практыцы нічога сур’ёзнага не прапанавана», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. Ён прывёў у прыклад Парк высокіх тэхналогій, дзе вывучылі патрэбнасці ІТ-сферы і прапанавалі замацаваць іх заканадаўча. «Чаму ўрад і мясцовая ўлада не могуць зрабіць гэтак жа? Няўжо яшчэ адна нарада патрэбна?» — спытаў ён.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што гандлёвыя войны і крызіс СГА на фоне палітычнай нявызначанасці ў свеце пазбаўляюць фінансавых інвестараў цікавасці да рызыкі і могуць справакаваць адток капіталу ў так званыя ціхія гавані. У такой нявызначанасці ўраду асабліва важна мець дакладныя планы і яснае разуменне, як і калі краіна выйдзе са стану пікавых выплат па дзяржаўным доўгу, пад-крэсліў Прэзідэнт. «Сёння мы павінны разабрацца, дзе прычыны сістэмнага характару, а дзе размова ідзе проста аб адсутнасці дысцыпліны, а можа, і разумення таго, што трэба рабіць і як. Гатоўнасць да арганічных пераўтварэнняў і здольнасць мяняцца самім — залог поспеху і канкурэнтаздольнасці», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

blr.belta.by.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!