Добры падарунак атрымалі жыхары вёскі Грыцкевічы да Новага года

Поделитесь с друзьями
  • 2
  • 55
  •  
  •  
  •  
  •  

Напярэдадні Новага года ў аграгарадку Грыцкевічы адбылася важная падзея. Тут ва ўрачыстай абстаноўцы  адкрылі магазін-сталовую, якая належыць ААТ “Грыцкевічы”.

Будынак калгаснай сталовай, што апошнім часам пуставаў, сёлета адрамантавалі, уклаўшы немалыя грошы  акцыянернага таварыства. Вяло гэту работу ПГУП  “Юнішанс”.

З прыемнай нагоды адкрыцця аб’екта каля яго  сабралася шмат вяскоўцаў. Вакальная група “Суседзі” Грыцкевіцкага СДК адкрыла мерапрыемства песняй “Добры дзень вам, госці”. Затым былі прыпаднесены хлеб-соль намесніку старшыні Нясвіж-скага райвыканкама Аляксандру Балцянкову і  дырэктару ААТ “Грыцкевічы” Яўгену Здановічу. Яны, у сваю чаргу, разрэзалі чырвоную стужку,  запрашаючы наведвальнікаў у магазін. Спецыяліст  па ідэалагічнай рабоце Алена Леўшык уручыла Яўгену  Уладзіміравічу сімвалічны ключ ад новага аб’екта.

— Гэты ключ — ад вёскі  будучага, а новы магазін-сталовая — першы наш крок у гэта прыгожае і  камфорт-нае будучае, — сказала  Алена Аляксееўна. — У нас грандыёзныя планы, і дай Бог усе ажыццявіць. Па-першае, мы ўжо прыступілі да капітальнага рамонту лазне-пральнага камбіната. Думаю, у канцы мая ўключым яго ў работу. Хочам там, каля лесу, абсталяваць зону адпачынку. Па-другое, у наступным го-дзе  мяркуем адкрыць у скверы каля  СДК дзіцячую пляцоўку — з лавачкамі, пясочніцай, горкамі, каруселямі, батутам. Маладыя мамы з нецярпеннем  чакаюць, калі ў аграгарадку з’явіцца такое месца адпачынку. Яшчэ ў планах — капітальны  рамонт спартыўнай залы  і СДК. І наогул, з часам  уся цэнтральная сядзіба  зменіць у лепшы бок свой выгляд, прывядзём у парадак і  адміністрацыйны будынак гаспадаркі.

Яшчэ тут збіраюцца ўзяць у арэнду будынак магазіна райспажыўтаварыства, які не працуе, і адчыніць яшчэ адну сваю гандлёвую кропку. Там патрабуецца бягучы рамонт, трэба закупіць новае абсталяванне.

Так набываюць другое жыццё аб’екты сацыяльнага  прызначэння — у дадатак да  асноўных, вытворчых, бо наперадзе — рамонт аўтагаража і малочнатаварнай фермы “Нялепава”.

Пастаўшчыкамі прадукцыі ў Грыцкевіцкі магазін-сталовую сталі  перапрацоўчая вытворчасць СВК “Агракамбінат Сноў”, “Клецкая крыначка”, Нясвіжскі  і Слуцкі хлебазаводы, Брэсцкая абласная база “Бакалея”. Вяскоўцы  задаволены асартыментам. Як бачна,  будзе запатрабавана і сталовая. Шмат жадаючых правесці карпаратыўныя святы, юбілейныя ўрачыстасці, вяселлі. Можна будзе і проста зайсці, пасядзець з кубачкам кавы. Дарэчы, кавамашыну прэзентаваў райкам прафсаюза работнікаў АПК у асобе яго старшыні Івана Кендыша.

Новы аб’ект забяспечыў на сённяшні дзень пяць рабочых месцаў. Для вёскі гэта нямала.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  • 2
  • 55
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.