Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Дзень нараджэння Лесіка

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 05.12.2018

Грамадскасці прадстаўлены талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў. Ім стала лісяня — Лесік. З гэтага часу менавіта Лесік з’яўляецца візуальным вобразам, які будзе выклікаць прамую асацыяцыю мільёнаў людзей па ўсім свеце з нашай краінай, а таксама тым фактарам, які аб’яднае вакол сябе ўсіх гасцей і натхніць удзельнікаў на яркія перамогі.

Як і ва ўсіх талісманаў, у Лесіка ёсць свая легенда, яна звязана з казкай пра «Маленькага прынца». Пасля таго, як маленькі прынц пакінуў планету Зямля, лісяня засумавала. Усе думкі яго былі пра тое, як знайсці сяброў. Яно прынюхвалася і прыслухоўвалася, ад гэтага яго вушкі сталі большыя. Яно даследавала наваколле ў пошуках адказу на пытанне «Як жа зрабіць так, каб у яго з’явіліся сябры?». І аднойчы, дзякуючы сваім вялікім вушкам і моцным лапкам, яно даведалася, што недзе ў Беларусі існуе кветка, якая выконвае ўсе жаданні. Гэта легендарная беларуская Папараць-кветка. Лісяня адправілася ў Беларусь, каб знайсці Папараць-кветку і выканаць сваю мару. Шлях у яго быў няблізкі, яму давялося зрабіць мільён крокаў, у гэтым мы можам пераканацца, убачыўшы яго фітнес-бранзалет.



Пра тое, што 2019-ы будзе самым яркім годам у яго жыцці, ды і ў спартыўным жыцці Еўропы, гаворыць надпіс на казырку Лесіка. Зялёны колер на футболцы талісмана азначае развіццё і гармонію, а чорныя шорты — дысцыпліну і рашучасць. Жоўтая шэрстка кажа аб яго жыццярадаснасці, сінія чаравікі сведчаць аб нязломнасці персанажа, а чырвоны колер адлюстроўвае яго энергічнасць.

Нагадаем: каб выбраць талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў, у краіне быў зладжаны конкурс. Самымі актыўнымі ў ім аказаліся мінчане, яны даслалі каля 500 работ. Таксама варыянты талісмана прыходзілі з-за мяжы, прытым не толькі ад суседзяў. Напрыклад, у конкурсе прыняў удзел жыхар Егіпта.

Адзначым, што ўдзел у прэзентацыі талісмана прынялі зорныя паслы ІІ Еўрапейскіх гульняў доктар Рашэд Мустафа Сарвар, алімпійскі чэмпіён па веславанні на каноэ Аляксандр Багдановіч, прадстаўнікі замежных дыпламатычных місій, міністэрстваў і ведамстваў, знакамітыя спартсмены, прадстаўнікі шоу-бізнесу і партнёры гульняў, выхаванцы дзіцячых SОS-вёсак і кандыдаты ў валанцёры.

Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ,

«Звязда».

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!