Калядныя сустрэчы. Размова пра маральныя каштоўнасці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Мар’інай Горцы адбыліся Барысаўска-Слуцкія калядныя рэгіянальныя адукацыйныя чытанні на тэму “Моладзь: свабода і адказнасць”. Арганізатары Чытанняў — Мінскі абласны і Пухавіцкі раённы выканаўчыя камітэты, Барысаўская і Слуцкая епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Чытанні прайшлі чацвёрты раз і ўпершыню ў міжепархіяльным фармаце, сабраўшы больш за 400 чалавек — прадстаўнікоў агульнаадукацыйных і дашкольных устаноў, СМІ, устаноў аховы здароўя, ваеннаслужачых, духавенства з 15 рэгіёнаў Мінскай вобласці, якія ўваходзяць у юрысдыкцыю названых вышэй епархій.

Па традыцыі пачатку Чытанняў папярэднічаў малебен, які прайшоў у храме святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

Затым удзельнікі форуму накіраваліся ў раённы цэнтр культуры, дзе пазнаёміліся з выставамі метадычнай і духоўнай літаратуры, работамі юных мастакоў — пераможцаў конкурсу “Прыгажосць Божага свету”, майстар-класамі.

На пленарным пасяджэнні са словамі прывітання выступілі намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Маркевіч, выконваючы абавязкі старшыні Пухавіцкага райвыканкама Аляксандр Ласевіч, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Таццяна Апраніч, епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Удзел у IV Калядных чытаннях прымалі і іншыя пачэсныя госці.

Епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній

З дакладамі выступілі протаіерэй Уладзімір Башкіраў, доктар багаслоўя, загадчык кафедры багаслоўя Інстытута тэалогіі БДУ (на тэму “Хрысціянскія пісьменнікі пра выхаванне дзяцей”); Марына Мажэйка, доктар філасофскіх навук, прафесар, загадчык кафедры філасофіі і метадалогіі гуманітарных навук Беларускага дзяржаўнага  ўніверсітэта культуры і мастацтваў (“Хрысціянскія каштоўнасці ў светапоглядзе сучаснай моладзі: праблема веры і даверу да міру”); Аляксандр Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, кандыдат культуралогіі (“Патэнцыял навукова-праектнай дзейнасці моладзі”).

Выступоўцы прытрымліваліся той пазіцыі, што моладзь — гэта будучае, і ад таго, як яна думае, чым кіруецца ў сваіх дзеяннях, залежыць,  якім будзе заўтра нашай краіны.

Як падкрэсліў епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, неабходна фарміраваць у падрастаючага пакалення паняцце пра маральныя каштоўнасці:

— Гэта  складаная, але неабходная задача можа быць выканана толькі пры ўмове сумеснага ўдзелу ўсіх структур, якія маюць адносіны да выхавання моладзі. Патрэбна фарміраваць у моладзі такое паняцце, як духоўнасць — важнейшы складнік жыцця чалавека, што звязвае яго з Богам і дапамагае яму ў духоўным развіцці. Гэта вышэйшая частка душы чалавека.

Засяродзіў увагу епіскап Веніямін на важнасці пошуку новых форм работы з маладымі людзьмі і не менш важнай духоўна-асветніцкай рабоце з бацькамі. Трэба давесці да свядомасці дарослых тую ісціну, што не так важна выхоўваць дзіця, колькі важна выхоўваць сябе. Ён прывёў да прыкладу словы свяці-целя Златавуста: “Вучэнне справамі значна больш пераканаўчае, чым вучэнне словамі”. Епіскап адзначыў:

— У аснове дзейнасці, накіраванай на выхаванне моладзі, павінна ляжаць любоў, бо маладое пакаленне найбольш адчувальнае да тых пачуццяў, з якімі мы падыходзім да нашай справы. Трэба прымаць да ўвагі, што моладзь можа нам прабачыць нейкія нашы агрэхі, няправільныя рашэнні, калі мы бу-дзем адносіцца да яе з любоўю. У старажытнасці казалі: “Калі любоў ёсць — яе не схаваеш, калі любові няма — яе не пакажаш”. Будзем памятаць пра гэта.

На першым плане — прадстаўнікі Нясвіжскага раёна

Епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній нагадаў, што моладзь вельмі ўразлівая перад тварам спакус гэтага свету: розныя залежнасці, якія калечаць цела і псіхіку; шырокі дыяпазон антысямейных ідэй і практыкі, уключаючы сужыццё і ідэалогію чайлд- фры (свядомае нежаданне мець дзяцей, таму што яны перашка-джаюць жыць для сябе). Адзначыў і станоўчае:

— Толькі адказныя паводзіны падымаюць чалавека на маральную вышыню, з’яўляючыся асновай асобаснага росту. Адказнасць разам са свабодай і годнасцю цалкам можа стаць адным з прыярытэтаў сучаснай беларускай моладзі. Аб гэтым гаворыць шэраг фактараў: на нашых вачах становіцца грамадскай сілай мала-дзёжны валанцёрскі рух, юнакі і дзяўчаты свядома выбіраюць сваім прыярытэтам традыцыйную сям’ю і выхаванне дзяцей, маладое пакаленне ў большасці імкнецца да адукацыі, самараз-віцця, вядзе здаровы лад жыцця. Усё гэта станоўчыя тэндэнцыі, і наша агульная работа павінна садзейнічаць іх умацаванню.

Намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч назваў тэму Чытанняў актуальнай і маючай важнае значэнне для сучаснага і будучага грамадства, адзначыўшы, што наша моладзь сёння мае патрэбу ў трывалых духоўных арыенцірах. Удзел у Чытаннях Іван Станіслававіч лічыць добрай магчымасцю для педагогаў атрымаць новыя веды, абмяняцца вопытам, узбагаціцца новымі ідэямі і праектамі. Ён выказаў упэўненасць у тым, што паспяховая рэалізацыя сумесных задач стане важкім укладам у ажыццяўленне дзяржаўнай па-літыкі, накіраванай на карысць нашага народа, яго будучую пабудову моцнага і квітнеючага грамадства.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Таццяна Апраніч прапанавала на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі стварыць рэсурсна-інфармацыйны цэнтр па духоўна-маральным развіцці, які стане адзі-най пляцоўкай, дзе будзе назапашвацца педагагічны, прафе-сійны, сацыяльны, выхаваўчы вопыт па правядзенні заняткаў, сустрэч, дыспутаў, адкрытых пляцовак як з удзелам навучэнцаў, выхаванцаў дашкольнай адукацыі, дадатковай, прафесійнай адукацыі, так і матэрыялы, накіраваныя на маральнае станаўленне бацькоў. Яна адзначыла, што сёння ў Мінскай вобласці рэалізуецца 12 інавацыйных праектаў рэспубліканскага ўзроўню па духоўна-маральным развіцці. З 3-й чвэрці бягучага навучальнага года ў школах як мінімум тры хвіліны кожнага ўрока будзе адведзена абмеркаванню пытанняў маральнасці і маральных каштоўнасцей. А 2019 год у нашай вобласці пройдзе пад знакам рэалізацыі адзінага педагагічнага праекта “Духоўнасць. Гармонія. Прыгажосць”.

Падчас IV Калядных чытанняў на розных пляцоўках працавала сем секцый: “Царква і моладзь”; секцыя сямейнага выхавання і дашкольных устаноў; устаноў адукацыі; устаноў культуры; “Царква і армія”; “Царква і СМІ”; “Вопыт супрацоўніцтва з установамі аховы здароўя”, на якіх падымаліся і абмяркоўваліся пытанні па тэме.

Па выніках Барысаўска-Слуцкіх калядных рэгіянальных адукацыйных чытанняў будуць прыняты адпаведныя рашэнні і дакументы.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.