Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 9 °C

Лён любіць паклон

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 05.12.2018

Каб вывесці льняную галіну на эфектыўны ўзровень работы, неабходна ў першую чаргу аб’ектыўна вызначыць праблемныя пытанні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Оршы на нарадзе па развіцці льняной галіны і перапрацоўкі лёну.

«Мы на працягу года, напэўна, адкладвалі правядзенне гэтай нарады. Далей адкладваць няма куды. Гэты год быў момантам ісціны для вытворчасці лёну і рапсу — мы яшчэ пагаворым пра гэту культуру, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Сёння наша задача — аб’ектыўна вызначыць праблемныя пытанні з тым, каб вывесці, нарэшце, льняную галіну на эфектыўны ўзровень работы. Таму мне патрэбны аргументаваныя, шчырыя і сумленныя адказы на ўсе пытанні». Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўвага да гэтай сферы невыпадковая. Беларусь — адна з вядучых краін- вытворцаў ільновалакна. Да таго ж лён — гэта адзіны штогод выпускаемы від сыравіны для тэкстыльнай прамысловасці.



Сёння беларускія прадпрыемствы выпускаюць спецыялізаваную тэхніку для яго вырошчвання і ўборкі, а заводы асвойваюць і развіваюць новыя напрамкі выкарыстання льновалакна, кастрыцы і льнасемя. «Цяпер у нас аднаўляецца такая, здавалася, страчаная пазіцыя, як вытворчасць ільнянога алею. Некалькі гадоў таму мы яго поўнасцю імпартавалі», — канстатаваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў краіне яшчэ некалькі гадоў таму вызначыліся з тэхналогіяй вырошчвання, аптымальнымі тэрмінамі сяўбы і ўборкі лёну, з падыходамі да работы Аршанскага льнокамбіната і тэхнічнага перааснашчэння льнозаводаў і льнасеяльных арганізацый. «Але сітуацыя ў ільногаліне не радасная. Так, трэба сказаць, што нейкі маленькі-маленькі прырост ёсць, дынаміка ў патрэбным напрамку. Не толькі таму, што рынак сёння дапамог нам, попыт пайшоў, але яшчэ і таму, што неяк заварушыліся, у гаспадарках пачалі больш увагі ўдзяляць лёну. Але гэта ж слёзы», — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Прэзідэнта, яго насцярожвае, што на нарадах з году ў год узнімаюцца адны і тыя ж пытанні. «Праблемы ёсць як у вытворцаў лёну, так і ў яго перапрацоўшчыкаў, аднак эфектыўных рашэнняў не прапануюць ні губернатары, ні ўрад», — адзначыў ён. Аляксандр Лукашэнка спытаў, чаму па-ранейшаму не выконваюцца тэхналагічныя рэгламенты па падборы глеб і іх апрацоўцы, што перашкаджае сеяць лён і паднімаць ільнотрасту ў агратэхнічныя тэрміны і чаму для закладкі таварных пасеваў выкарыстоўваецца няякаснае насенне. «Гэта пытанні сельскай гаспадаркі, сельгаспрадпрыемстваў», — звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт таксама пацікавіўся, якая ў краіне праведзена работа па стварэнні машын для ўсяго тэхналагічнага цыкла, чаму ў ільнасеяльных арганізацый да гэтага часу няма неабходнай тэхнікі для вырошчвання і ўборкі лёну. «Што перашкаджае поўнай загрузцы вытворчых магутнасцей нашых ільнозаводаў? Чаму яны працуюць неэфектыўна, а іх мадэрнізацыя звялася да банальнай замены зношаных вузлоў і агрэгатаў? У чым прычына адсутнасці якаснага льновалакна ў неабходным аб’ёме і невыканання дзяржзаказу?» — узняў шэраг праблемных пытанняў Аляксандр Лукашэнка.

blr.belta.by.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!