Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

Не дапусціць злачынстваў

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

У Сноўскім сельвыканкаме ў снежні адбылося выязное пасяджэнне назіральнай камісіі пры Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэце. Вёў пасяджэнне намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама, старшыня назіральнай камісіі Аляксандр Балцянкоў.
У ходзе пасяджэння было разгледжана два пытанні. Аб рабоце з асобамі, страціўшымі сацыяльна-карысныя сувязі, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Нясвіжскага РАУС, дакладваў начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Нясвіжскага РАУС Аляксандр Кісель. Старшыня Сноўскага сельвыканкама Га-ліна Карпей расказала пра асаблівасці работы савета грамадскага пункта аховы правапарадку па папярэджанні правапарушэнняў з боку раней асуджаных, якія пражываюць на тэрыторыі сельвыканкама. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі і ўзгаднілі ўзаемадзеянне паміж рознымі раённымі арганізацыямі і ўстановамі па найбольш праблемных пытаннях, якія ўзнікаюць у працэсе работы з людзьмі, што маюць судзімасць.



Таксама назіральнай камісіяй у той дзень была праведзена індывідуальная гутарка з грамадзянамі, якія маюць судзімасць, схільнасць да супрацьпраўных паводзін, асобамі, якім патрэбна дапамога ў працаўладкаванні і сацыяльнай адаптацыі, якія пражываюць на дадзенай тэрыторыі. Задачай стаяла стварэнне ў іх матывацыі да працаўладкавання і вядзення добрапрыстойнага жыцця, недапушчэнні правапарушэнняў і злачынстваў.
“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!