Вялікае свята дружнага калектыву: як адзначыла сваё 40-годдзе “Нясвіжскае ўпраўленне магістральных газаправодаў ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулую пятніцу ў раённым цэнтры культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 40-годдзю з дня заснавання філіяла “Нясвіжскае ўпраўленне магістральных газаправодаў ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”.

Яно атрымалася сапраўды святочным: перад уваходам у РЦК працаўнікоў аргані-зацыі і іх гасцей сустракалі вялізныя “белыя мядзведзі”, з якімі з задавальненнем фатаграфаваліся ўсе жадаючыя (на фота 9 — былы работнік УМГ Юрый Радчанка  з жонкай Жаннай), у фае Цэнтра гучала музыка ў выкананні артыстаў Дзяржаўнага ансамб-ля танца Беларусі, працавала фотазона, дзе на фоне стэнда з назвай арганізацыі многія таксама рабілі памятныя здымкі, у тым ліку — і кіраўніцтва Нясвіж-скага УМГ разам з пачэснымі гасцямі (фота 8).

Калі ж віноўнікі ўрачыстасці сабраліся ў глядзельнай зале РЦК, на сцэне з’явілася вядучая свята, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Спірыдовіч. Дзякуючы яе непаўторнаму абаянню, мерапрыемства набыло асабліва цёплае, узнёслае адценне.

Фота 1

Фота 2

За заслужанымі ўзнагародамі на сцэну ўздымаліся работнікі і кіраўніцтва філіяла. Так, генеральны дырэктар ААТ “Газпром трансгаз Беларусь” Уладзімір Маёраў (на фота 1 — разам з начальнікам Нясвіжскага УМГ Сяргеем Лапіным) звярнуўся да прысутных са словамі віншавання і ўручыў Ганаровыя граматы Таварыства электраманцёру па рамонце і абслугоў-ванні электрааб-сталявання службы энергаводазабеспячэння Дзмітрыю Емяльянчыку, начальніку службы газаразмеркавальных станцый Анатолю Каласоўскаму, намесніку начальніка аўтатранспартнага цэха Вользе Макарэвіч (фота 3), вадзіцелю аўтама-біля аўтатранспартнага цэха Івану Ходусу. Слесару-рамонтніку службы газаразмеркавальных станцый Валерыю Крывашэю было прысвоена званне “Ветэран  ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”.

Фота 3

Фота 4

Фота 5

Фота 6

Фота 7

 

Падзякі галаўнога прадпрыемства былі аб’яўлены бухгалтару Жанне Чыжык і інжынеру-энергетыку энергаводазабеспячэння Аляксандру Шырвелю.

Начальнік філіяла “Нясвіж-скае ўпраўленне магістральных газаправодаў ААТ “Газпром трансгаз Беларусь” Сяргей Лапін не толькі павіншаваў свой калектыў з юбілейным святам, але і сам аказаўся ў ліку ўзнагароджаных — Ганаровую грамату рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці яму ўручыў намеснік старшыні прафсаюзнага камітэта ААТ “Газпром трансгаз Беларусь” Леанід Граковіч. Такую ж грамату атрымала інжынер па арганізацыйных і жыллёвых пытаннях бюро па юрыдычнай і кадравай рабоце Вольга Жмурко (фота 6). Леанід Мікалаевіч таксама ўзнагародзіў Ганаровымі граматамі аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Газпром трансгаз Беларусь” інжынера (па ўліку каштоўных металаў) участка матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Уладзіміра Халопіцу (фота 7), трубаправодчыка лінейнага лінейна-эксплуатацыйнай службы Марата Санько, начальніка аўтатранспартнага цэха Часлава Урбана, вадзіцеля аўтама-біля аўтатранспартнага цэха Аляксандра Кандратчыка.

Фота 8

Фота 9

Ад імя раённай улады калектыў філіяла       павіншаваў з юбілеем намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Балцянкоў. Ён таксама выканаў пачэсную місію ўзнагароджвання, уручыўшы Ганаровую грамату райвыканкама начальніку вытворча-дыспетчарскай службы Віталю Крэпскаму (фота 2). Па-дзякі старшыні райвыканкама былі аб’яўлены слесару па кантрольна-вымяральных прыборах Міхаілу Валевачу і машыністу тэхналагічных кампрэсараў газакампрэсарнай службы Антону Малойлу (фота 5), Падзячнае пісьмо старшыні райвыканкама атрымаў майстар аварыйна-аднаўленчага поезда Уладзімір Еўтух (фота 4).

Раздзяліць свята з работнікамі Нясвіжскага УМГ прыбылі і іншыя пачэсныя госці, начальнікі другіх філіялаў ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”: Аршанскага — Раман Санцэвіч, Крупскага — Ігар Сапегін, Мінскага — Уладзімір Гарбацэвіч, Кобрын-скага — Валерый Калькоў, Сло-німскага — Юрый Бяссонаў, Гомельскага — Юрый Хлапонін, Асіповіцкага — Мікалай Краўчанка, філіяла “Упраўленне “Мінскаўтагаз” — Віктар Якубоўскі, філіяла “Упраўленне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і камплектацыі” — Сяргей Шулейка, філіяла “Інжынерна-тэхнічны цэнтр” —  Сяргей Кукліцкі, філіяла “Маладзечанскае ўпраўленне буравых работ” — Аляксандр Грынь, філіяла “Аздараўленчы цэнтр “Алеся” — Валерый Біржакоў, намеснік начальніка філіяла “Мазырскае падземнае сховішча газу” Юрый Ананіч і іншыя.

Фота 10

Фота 11

Ад імя гасцей юбілейнага свята — калег па працы ў ААТ “Газ-пром трансгаз Беларусь” — да прысутных звярнулася начальнік філіяла “Упраўленне па арганізацыі грамадскага харчавання” Наталля Касіцкая. Па-жаночаму цёпла яна пажадала работнікам Нясвіжскага УМГ быць здаровымі і шчаслівымі, працаваць безаварыйна і заўсёды мець радасць і шчасце ў сваіх дамах.

Цудоўны святочны настрой віноўнікам урачыстасці стваралі не толькі прыгожыя словы віншаванняў, але і выдатныя артысты, для якіх не шкадавала аплыдысментаў уся зала: Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі (фота 11), поп-фолк група “Лялькі Карпарэйшн” (фота 10), народны артыст Беларусі Мікалай Скорыкаў і маладая спявачка, пераможца V фестывалю-конкурсу імя Ганны Герман Ніна Жукоўская.

Свае віншаванні юбілярам таксама падарыла юнае пакаленне несвіжан — вучні СШ № 4 г. Нясвіжа.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.     

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.