“Хто пакрыўдзіў цябе, паэце?” Узгадваючы Анатоля Сыса

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Чалавек, пра якога сёння пойдзе гаворка, паважаныя сябры, лічыўся ў свой час адной з галоўных надзей беларускай літаратуры. Яго талент і патэнцыял, цяпер ужо можна сказаць упэўнена, былі велізарныя, сапраўдныя, а радкі — трапныя і мілагучныя. Толькі вось, гэта таксама можна ўжо канстатаваць, поўнасцю раскрыць сябе як творцу і скарыстаць увесь свой талент, мне падаецца, Анатоль Сыс не змог…

Як і ў іншых паэтаў, што ўзгадваліся мной пры мінулых перакладах, у Анатоля Ціханавіча быў незвычайны, пакручасты, не заўсёды лагодны лёс. Ён нарадзіўся ў Гомельскай вобласці ў 1959 годзе. Захапляўся літаратурай,  гісторыяй, скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адслужыўшы ў войску, Сыс працаваў у Веткаўскай раённай газеце, а ў 1985 годзе пераехаў ў Мінск, дзе працаваў старшым спецыялістам на Беларускім тэлебачанні. У сталіцы паэт здзейсніў сваю мару: выдаў свае творы.  Выйшлі зборнікі “Агмень” (1988 г.) і “Пан лес” (1989 г.). Як раз агмень, сэрца, агонь, прырода мне падаюцца галоўнымі вобразамі паэта.

Здавалася, што жыццё складваецца ўдала: добрая праца, плённая творчасць… Але Анатоль Сыс цяжка захварэў, яму далі групу інваліднасці і з пачатку 90-х гадоў ён жыве на пенсію, амаль не піша новых твораў. А тое, што Анатоль Ціханавіч трымаўся з іншымі людзьмі проста, часта прыводзіла ў жыццё творцы выпадковых асоб, якія хацелі панібрацкі пагутарыць, выпіць чарку…

Але хапала ў жыцці паэта і добрых людзей, якія дапамагалі яму на працягу ўсяго часу, што яму быў адмераны (памёр Анатоль Сыс заўчасна ў 2005 годзе), маральна і матэрыяльна. З іх дапамогай у 2007 годзе выйшаў пасмяротны збор твораў аўтара “Лён”, а на малой ра-дзіме, у вёсцы Гарошкава, штогод сябры і неабыякавыя паэты і прыхільнікі творчасці Анатоля Сыса ладзяць свята паэзіі, дзе ўзгадваюць сябра, чытаюць яго творы.

Я таксама вырашыў выбраць для перакладу верш паэта, які прысвечаны аднаму з яго сяброў — Алегу Бембелю. Што атрымалася — калі ласка, чытайце ніжэй.

 

Паэт

 Ахвярую Алегу Бембелю

На памежжы чужыны з Айчынай

па начох ходзіць сумны паэт,

ён запаленымі вачыма,

як агнём, апякае свет.

 

А камусьці са спрат здаецца:

блудзіць зорка па-над мяжой,

быццам ёй не хапае мейсца

і нябёс на зямлі сваёй.

 

Хто пакрыўдзіў цябе, паэце?

Хто прымусіў цябе блудзіць —

Бог ці дэман у гэтым свеце?

Што ты хочаш душы здабыць?

 

I за што ты марнуеш цела?

Можа, досыць з цябе ахвяр?

Сядзь, даверся паперы белай,

і надзея асветліць твар.

 

Сядзь, пакайся за раны целу,

яно ж братам тваёй душы.

Ці жадала яно, ці ж хацела,

каб ты з гэтай пакутай жыў? —

на памежжы чужыны з Айчынай.

 

…крок яшчэ — і няма мяжы…

Анатоль СЫС.

 

Поэт

Жертвую Олегу Бембелю

У чужбины с отчизной границы

по ночам ходит грустный поэт,

он зажженным жаром в зеницах,

как огнем, обжигает весь свет.

 

Из убежищ, быть может, сдается,

что звезда продолжает плутать,

будто места ей не остается

и небес может ей не хватать.

 

Кто обидел тебя, стихотворец?

Кто заставил тебя здесь блуждать? —

Бог иль демон в людском этом море?

Для души что хотел ты сыскать?

 

И зачем так губить свое тело?

Ведь и так жертв большое число.

Сядь, бумаге доверься ты белой,

и осветит надежда лицо.

 

Сядь, покайся за ссадины телу,

оно — брат для твоей же души.

Иль желало оно, иль хотело,

чтобы ты с этой мукою жил? —

у черты чужбины с отчизной.

 

…шаг еще — и уж нету черты…

Перевод Андрея КОЗЕЛА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.