Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

З 1 студзеня 2019 года ўстаноўлены новыя памеры мінімальнай зарплаты

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 12.12.2018

З 1 студзеня 2019 года месячная мінімальная зарплата ўстаноўлена ў памеры 330 рублёў. Рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 5 снежня 2018 года № 870.

Памер пагадзіннай мінімальнай заработнай платы вызначае наймальнік шляхам дзялення памеру месячнай мінімальнай зарплаты на суадносіны разліковай нормы рабочага часу каляндарнага года (устаноўленай для адпаведных катэгорый работнікаў наймальнікам) і колькасці месяцаў каляндарнага года.



Наймальнік абавязаны прымяняць мінімальную заработную плату (месячную і пагадзінную) у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за працу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу пры належным выкананні абавязкаў работнікам. Пры гэтым мінімальная заработная плата (месячная і пагадзінная) прымяняецца з улікам адпрацаванага рабочага часу. Калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены іншы памер месячнай мінімальнай зарплаты, але не ніжэй за ўстаноўлены ўрадам.

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!