З клопатам пра будучае

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У райвыканкаме адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Балцянковым. Першай разглядалася справа 17-гадовага навучэнца УА “Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 12 будаўніцтва”, які ў цёмны час сутак рухаўся без флікера па праезджай частцы дарогі ў адной з вёсак раёна. У мясцовай гаспадарцы хлопец праходзіў вытворчую практыку. Вечарам супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі яго запынілі, калі ён ішоў дадому ад сябра. Камісіі ён патлумачыў, што святлоадбівальны элемент забыў у кішэні другой курткі і паабяцаў такога больш не дапускаць. Яму было вынесена папярэджанне.

Другое пытанне тычылася разгляду магчымасці вяртання ў сям’ю 5-гадовага хлопчыка, які ў чэрвені быў забраны ў сацыяльны прытулак. Тады ў поле зроку зацікаўленых структур бацькі трапілі па прычыне злоўжывання спіртнымі напоямі. За паўгода муж і жонка прайшлі лячэнне, а пры разглядзе іх справы шчыра абяцалі больш не піць. Улічваючы ўсе прынятыя дзеянні бацькоў для выпраўлення сітуацыі, камісія вырашыла вярнуць хлопчыка ў сям’ю.

Апошнім разглядалася пытанне аб прыняцці прафілактычных мер уздзеяння да сям’і, дзе выхоўваюцца дзяўчынкі 14 і 17 гадоў. Сярод праблем гэтай сям’і адзначаліся няспраўная печ, бруд у доме і прыхільнасць да спіртнога гаспадара. Да пасяджэння камісіі мужчына ўжо закадзіраваўся, печ была адрамантавана. З бацькамі адбылася сур’ёзная гутарка, ім растлумачылі, што парадак у хаце трэба падтрымліваць пастаянна.

Сям’я зараз на асаблівым кантролі.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.