Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 10 °C

“Захаваем сімвал свята”

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Такая акцыя ўпершыню пройдзе ў Беларусі

Яе правядуць лясгасы і Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр (РЛСНЦ) з 21 па 31 снежня. Акцыя адбудзецца ва ўсіх населеных пунктах краіны з колькасцю насельніцтва звыш 30 тысяч чалавек, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі. Напярэдадні зімовых святаў лясгасы і РЛСНЦ прапануюць беларусам набыць навагоднія дрэвы ў кадках, вазонах ці скрынях, захаваць іх да вясны (напрыклад, на балконе або дачы), а пасля высадзіць у найбліжэйшым лясніцтве падчас акцыі “Ты-дзень лесу”. Такім чынам, кожны беларус зможа ўнесці свой уклад у азеляненне малой радзімы.



Арганізацыі сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі падрыхтавалі больш за 2,5 тысячы навагодніх дрэў у кадках і вазонах. У асартыменце — елка еўрапейская і елка калючая, хвоя звычайная, туя заходняя і ядловец канадскі. Пры гэтым кожнаму пакупніку лясгасы і РЛСНЦ падораць інструкцыю па доглядзе за атрыбутам свята.

У міністэрстве адзначылі, што попыт на навагоднія дрэвы ў кадках штогод расце. Так, калі ў 2016 годзе было рэалізавана 557 такіх дрэў, то ў 2017 — ужо 1603. У гэтым годзе лесагаспадарчыя ўстановы таксама разлічваюць на павелічэнне попыту.

Нагадаем, што першыя ёлачныя базары ў краіне адкрыюцца ўжо 20 снежня. Адрасы гандлёвых кропак, дзе будзе прадстаўлена прадукцыя лясгасаў, у хуткім часе будуць апублікаваныя на сайтах Міністэрства лясной гаспадаркі і лесагаспадарчых устаноў.

Сяргей РАСОЛЬКА,

“Звязда”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!