Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 8 °C

Навагодняя карцінка

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 04.01.2019

У першы дзень новага года каля нашага дома, пасля абеду я ўбачыла чырвона-белую карэту. У яе быў запрэжаны шэры конь. Побач стаяла Баба-Яга. гаспадыня раз-пораз нешта давала каню з рукі, мабыць, падкормлівала. Я глядзела ў акно на гэтую маляўнічую кампанію і думала: “Чаго яны мерзнуць тут? Чакаюць, хто пажадае пракаціцца? Дык надвор’е не тое…”. Стаялі яны так доўга, а я ўсё цікавала, чым закончыцца зімовае чаканне. Неўзабаве да іх падышла жанчына з дзяўчынкай, яны сфатаграфаваліся на яркім фоне. Я думала: ці не вынесці ім чаю гарачага? Да іх накіраваліся мужчына з дачкой, тая пагладзіла коніка. А тут з’явіўся і той, каго чакалі: галоўная дзеючая асоба Новага года: Дзед Мароз з мехам падарункаў. Госці  сфатаграфаваліся з ім, а дзяўчынка атрымала ад добрага дзеда цукеркі. Ля магазі-на “Ласунак” маладыя людзі таксама скарысталі гэты маленькі, але яркі  навагодні эпізод для фотаздымка. Дзед Мароз і Баба-Яга селі ў карэту, памахалі ўсім і паехалі. Куды? Ну, напэўна, каго-небудзь парадаваць.



Раіса Хвір,

г. Нясвіж.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!