Сумесна з дзіцячым фондам у дзіцячым аддзяленні УЗ “Нясвіжская ЦРБ” прайшла святочная елка

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 24
  • 6
  •  
  •  
  •  

Святочны навагодні настрой панаваў і ў дзіцячым аддзяленні УЗ “Нясвіжская ЦРБ”. Дзеткам, якім давялося правесці навагоднія святы ва ўстанове аховы здароўя, яго стваралі супрацоўнікі і ўдзельнікі гурткоў цэнтра народнай творчасці. І дзяцей,  і дарослых забаўлялі Сабачка Тошка, свінка Пэпа, Лахудра Лясная і Цаца Балотная, Дзед Мароз і Снягурка.

А які ж Новы год без гасцей і падарункаў?! Іх было шмат. Цёплыя словы віншаванняў і найлепшыя пажаданні ўсім прысутным адрасавалі галоўны ўрач Нясвіжскай ЦРБ Людміла Квецень, намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, які ад райвыканкама ўручыў аддзяленню два халадзільнікі, прадстаўнікі ААТ “Корсак ВВ” падарылі аддзяленню мікрахвалевую печ і салодкія падарункі дзецям. Прадстаўнік раённай арганізацыі Беларускага дзіцячага фонду Таццяна Жук таксама прыйшла з салодкімі падарункамі. А ад індывідуальнага прадпрымальніка Аляксандра Кавальчука аддзяленне атрымала мікрахвалевую печ, некалькі чайнікаў і набор посуду.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 24
  • 6
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.